Ня менш за 45 тысяч чалавек былі затрыманыя, звольненыя або адхіленыя ад працы турэцкімі ўладамі пасьля няўдалай спробы ваеннага перавароту. Пра гэта паведамляе BBC.
Сярод іх, акрамя ваенных і паліцыянтаў, апынуліся настаўнікі, дэканы ўнівэрсытэтаў і журналісты, якіх турэцкія ўлады лічаць недастаткова ляяльнымі прэзыдэнту Рэджэпу Таіпу Эрдагану.
Усяго звольненыя каля 15 тысяч настаўнікаў і выкладчыкаў, паўтары тысячы дэканаў, амаль 9 тысяч супрацоўнікаў міністэрства ўнутраных спраў, паўтары тысячы супрацоўнікаў міністэрства фінансаў і каля 250 супрацоўнікаў офіса прэмʼер-міністра.
Таксама затрыманыя каля 6 тысяч вайскоўцаў, звольненыя 9 тысяч паліцыянтаў і адхіленыя ад працы 3 тысячы судзьдзяў. Улады сьцьвярджаюць, што яны падтрымлівалі прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, якога ў Анкары лічаць магчымым арганізатарам бунту. Сам Гюлен, які пражывае ў ЗША, катэгарычна адмаўляе сваю датычнасьць да гэтых падзеяў.
У ноч на 16 ліпеня ў Турэччыне некалькі вайсковых падразьдзяленьняў распачалі спробу ваеннага перавароту. Але ўжо раніцай улады абвясьцілі аб тым, што мяцеж здушаны.