Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне хочуць вярнуць сьмяротнае пакараньне, каб пакараць мяцежнікаў


Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган даў зразумець, што ў краіне можа быць скасаваная забарона на ўжываньне сьмяротнага пакараньня.

Як паведамляе Бі-бі-сі, у нядзелю Рэджэп Эрдаган выступіў перад сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся перад яго рэзыдэнцыяй у Стамбуле.

Яго прамова пастаянна перарывалася выкрыкамі з натоўпу «Мы хочам [вярнуць] пакараньне сьмерцю». У адказ на гэта прэзыдэнт Эрдаган сказаў: «Мы чуем ваша патрабаваньне. У дэмакратычнай краіне, калі народ чаго-небудзь хоча, ён гэта атрымлівае».

Ён дадаў, што правядзе кансультацыі з апазыцыйнымі партыямі па пытаньні пра вяртаньне сьмяротнага пакараньня, але пры гэтым падкрэсьліў: «Мы ня будзем надоўга адкладаць гэтае рашэньне. Тыя, хто спрабуе зрабіць пераварот, павінны за гэта паплаціцца».

Апошні сьмяротны прысуд у Турцыі быў прыведзены ў выкананьне ў 1984 годзе. У 2004 годзе сьмяротнае пакараньне ў краіне была скасаванае ў рамках спробаў Турэччыны ўступіць у Эўрапейскі зьвяз.

У ноч на суботу некалькі вайсковых падразьдзяленьняў Турцыі распачалі спробу ваеннага перавароту.

У ходзе апэрацыі супраць падазраваных у антыдзяржаўнай змове арыштаваныя ўжо 6 тысяч вайскоўцаў і судзьдзяў. У ліку затрыманых — камандуючы ВПС Акін Азцюрк, камандуючы базай НАТО «Інджырлік» генэрал Бэкір Эркан Ван і галоўны ваенны дарадца Эрдагана Алі Язіджы.

Па апошніх афіцыйных дадзеных, колькасьць загінулых у ходзе няўдалай спробы перавароту ў ноч на 16 ліпеня перавысіла 290.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG