У заключнай частцы дакладу паведамляецца пра знойдзены ў аднаго з тэрарыстаў нумар тэлефона, зьвязаны з тагачасным паслом Савудаўскай Арабіі ў ЗША. Дакумэнт таксама зьмяшчае інфармацыю пра людзей, якія дапамагалі тэрарыстам ў куплі жытла і навучаньні кіраваньню самалётам.
Разам з тым прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст заявіў, што выведныя службы не знайшлі доказаў сувязяў Савудаўскай Арабіі з арганізатарамі нападаў.
11 верасьня 2001 году сябры ісламісцкай групоўкі «Аль-Каіда» захапілі чатыры пасажырскія самалёты і накіравалі іх на будынкі Сусьветнага гандлёвага цэнтру і Пэнтагону. Ахвярамі тэракту сталі 3 тысячы чалавек. Даклад, які складаецца больш чым з 800 старонак, быў амаль цалкам апублікаваны ў 2002 годзе. Апошнія 28 старонак дакумэнта былі засакрэчаныя ў інтарэсах сьледзтва.