Сэрбскі спэцыяліст Вук Рашавіч разам з асыстэнтамі Пятром Качурам, Васілём Кушнірам і Васілём Хамутоўскім вызваленыя ад пасадаў у менскім «Дынама».
Такое рашэньне прыняў старшыня назіральнай рады менскага «Дынама» Сяргей Чыж. Новым галоўным трэнэрам клюбу прызначаны Сяргей Бароўскі. Яго асыстэнтамі стануць Сяргей Кабельскі і Аляксандар Марцёшкін, працягне працу ў менскім «Дынама» Ігар Гурыновіч. Пра гэта паведамляе by.tribuna.com.
За час, пакуль Юры Чыж старшынюе ў праўленьні менскага «Дынама», зьмянілася 28 трэнэраў. Цяпер клюб узначальвае ягоны сын Сяргей Чыж.