Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вандалы залілі жоўтай фарбай скульптуры на мэмарыяле «Яма». Фота


У фэйсбуку Tamara Kurdadze напісала, што заўважыла гэта, калі прывезла на «Яму» экскурсію.

«Якім трэба быць баязьлівым вырадкам і падонкам, каб зьдзекавацца над памяцьцю бязьвінных ахвяраў?! Гэтыя нікчэмнасьці зноў аблілі фарбай скульптуры.

Сёньня прывезла на экскурсію сталых людзей, у кожнага ў такіх вось ямах ляжаць дарагія людзі. І што мы ўбачылі? Мы жывем побач з вандаламі, з бязмозглымі ідыётамі, у якіх нічога сьвятога. Усе зьнерваваліся, сьлёзы, валякардын, спробы сьцерці фарбу. Але што можна зрабіць, калі адной рукой абапірацца на кій і спрабаваць не пасьлізнуцца па склізкай мокрай зямлі. Шматпакутны мой народ».

Раней на менскай «Яме» невядомыя некалькі разоў учынялі акты вандалізму, абліваючы помнік фарбаю.


Мэмарыял «Яма» на вуліцы Мельнікайтэ ў Менску прысьвечаны ахвярам галакосту. Тут 2 сакавіка 1942 года фашысты расстралялі каля 5 тысяч вязьняў менскага гета. Скульптурная кампазыцыя «Апошні шлях» прадстаўляе групу пакутнікаў, якія спускаюцца на дно ямы.

Аўтары бронзавай скульптурнай кампазыцыі — беларускі мастак, старшыня габрэйскіх абшчын Беларусі Леанід Левін і скульптар з Ізраілю Эльза Полак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG