Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РПЦ назвала забарону біць дзяцей парушэньнем сьвятога пісаньня


Расейская праваслаўная царква выступіла супраць забароны біць дзяцей у сям’і, назваўшы гэта парушэньнем сьвятога пісаньня.

Патрыяршая камісія ў справе сям’і раскрытыкавала папраўку ў крымінальным кодэксе РФ, якая забараняе бацькам фізычна караць сваіх дзяцей.

Камісія сьцьвярджае, што зьмены ў законе арыентаваныя супраць сям’і і ня ўлічваюць «традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці». Паводле прадстаўнікоў царквы, сьвятое пісаньне дазваляе «разумнае і любоўнае выкарыстаньне фізычных пакараньняў» і зьяўляецца правам бацькоў, дадзеным самім Богам.

4 ліпеня прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін падпісаў закон, які ўводзіць адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць за гвалт у сям’і. Дэпутат Дзярждумы Алена Мізуліна, вядомая сваёй радыкальнай пазыцыяй па сямейных пытаньнях, назвала законапраект «уварваньнем у сямейныя справы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG