Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Данецкам загінуў саліст Парыскай опэры Васіль Сьліпак


Васіль Сьліпак
Васіль Сьліпак

Ва Ўкраіне загінуў опэрны сьпявак Васіль Сьліпак, які ваяваў у шэрагах добраахвотнікаў «Правага сэктару» пад Данецкам, пішуць украінскія СМІ. Адным зь першых пра сьмерць Сьліпака паведаміў журналіст Юры Бутусаў.

«Васіль Сьліпак, вялікі артыст і вялікі сьпявак, загінуў як салдат, як вялікі абаронца свайго народу, — піша Бутусаў. — Пра яго будуць пісаць кнігі, называць вуліцы, праводзіць канцэрты і распавядаць у школах і кансэрваторыях».

Сьліпак 19 год жыў і працаваў у Францыі, быў салістам Парыскай опэры, але ў 2014 годзе кінуў кар’еру і паехаў у зону вайны на паўднёвым усходзе Ўкраіны, далучыўся да добраахвотнікаў «Правага сэктару» ў складзе 7 асобнага батальёну Добраахвотніцкага корпусу. Яго пазыўны быў «Міф» — скарочана ад «Мэфістофэль». Бутусаў сьцьвярджае, што ўлюбёнай арыяй Сьліпака была арыя Мэфістофэля з опэры «Фаўст»:

Сьпявак сябраваў зь беларусамі. За тыдзень да гібелі ён даваў інтэрвію беларускаму журналісту Антосю Цялежнікаву.

«Проста цяжка ўкласьці ў галаву, як такое магчыма. Яшчэ тыдзень таму размаўляў з Васілём, столькі пазытыўных эмоцыяў, такая моцная чалавечая энэргія, цяпер яго няма, — піша Цялежнікаў на Facebook. — А ў мяне ізноў засталіся толькі фота і кароткае інтэрвію з гэтым цудоўным чалавекам, колькі яшчэ патрыётаў аддасьць сваё самае каштоўнае за гэтую бязглуздую вайну... Вечная і сьветлая памяць табе, дружа Васіль».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG