Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь «заплянавала» атрымаць крэдыт ад МВФ на 1 млрд даляраў


Ці дасьць МВФ крэдыт, ведае толькі МВФ, але беларускія ўлады «прагназуюць», што дасьць.

У афіцыйным макраэканамічным прагнозе на 2017 год прагназуецца атрыманьне Беларусьсю крэдыту ад МВФ у 1 млрд даляраў, заўважае БелаПАН. На момант публікацыі ў Менску працуе камісія МВФ, ад якой Беларусь будзе прасіць 3 млрд даляраў на 10 гадоў.

Рашэньне пра крэдыт ад МВФ (і выкананьне прагнозаў дзяржавы) залежыць ад выніку перамоваў зь беларускімі ўладамі наконт эканамічнай палітыкі ў краіне. Ніякае рашэньне пакуль не прынятае, перамовы працягваюцца.

Чаго хоча МВФ ад Беларусі

У наступным годзе, паводле інфармацыі БелаПАН, Беларусі трэба будзе выплаціць па замежнай і ўнутранай дзяржаўнай запазычанасьці 3 мільярды даляраў. Таму мяркуецца, што новы крэдыт пойдзе на вяртаньне старых пазыкаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG