Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Губэрнатара Кіраўскай вобласьці Мікіту Бялых арыштавалі на 2 месяца


Мікіта Бялых
Мікіта Бялых

Басманны суд горада Масквы прыняў рашэньне абраць у дачыненьні да Мікіты Бялых меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай тэрмінам на 2 месяцы — да 24 жніўня 2016 году, паведамляюць расейскія СМІ.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Мікіта Бялых асабіста і праз пасярэдніка атрымаў хабар у 400 тысяч эўра за зьдзяйсьненьне дзеяньняў на карысьць хабарадавальніка і кантраляваных ім кампаній, а таксама за заступніцтва пры рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў і вядзеньні прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Бялых быў затрыманы ў пятніцу ў адным з рэстаранаў Масквы пры атрыманьні хабару. У той жа дзень у адміністрацыі Кіраўскай вобласьці прайшлі ператрусы.

На судзе Мікіта Бялых заявіў, што ніколі ня браў хабару і гатовы супрацоўнічаць са сьледзтвам.

З 2005 па 2008 гады Бялых — лідэр партыі «Саюз правых сілаў», раней старшыня пермскага рэгіянальнага аддзяленьня «Саюзу правых сілаў», з 2004 года ўваходзіў у склад Фэдэральнай палітычнай рады СПС. З 2009 — губэрнатар Кіраўскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG