Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усю Расею не адхіляць ад Алімпіяды — толькі легкаатлетаў


На паседжаньні 21 чэрвеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) падтрымаў рашэньне Міжнароднай асацыяцыі легкаатлетычных фэдэрацыяў аб дыскваліфікацыі расейскіх легкаатлетаў, але ня стаў адхіляць усю зборную Расеі ад Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра.

МАК заявіў, што прынцып «прэзумпцыі невінаватасьці» спартоўцаў з Расеі і Кеніі пастаўлены пад сур’ёзны сумнеў. Таму міжнародныя фэдэрацыі будуць прымаць асобныя рашэньні пра ўдзел спартоўцаў з гэтых краінаў у Алімпіядзе. Вынікі нацыянальных антыдопінгавых тэстаў ня будуць лічыцца дастатковымі, і ў дадатак міжнародныя спартовыя фэдэрацыі «мусяць разглядаць усе надзейныя і адэкватныя сыстэмы». Якую менавіта сыстэму праверкі на допінг будуць ужываць у кожным спорце, мусіць вырашыць адпаведная міжнародная фэдэрацыя.

МАК дапускае, што міжнародная легкаатлетычная фэдэрацыя можа зьняць з расейскіх легкаатлетаў дыскваліфікацыю ў індывідуальным парадку, пры гэтым ім будзе дазволена выступаць пад расейскім сьцягам.

Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва (WADA) будзе склікаць у 2017 годзе «Надзвычайную ўсясьветную канфэрэнцыю па допінгу», на ёй у тым ліку будзе разглядацца запыт Алімпійскага саміту аб наданьні антыдопінгавай сыстэме незалежнасьці ад спартовых арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG