Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі страляніны ў начным гей-клюбе ў Арланда сталі 50 чалавек


Прадстаўнік ФБР заявіў, што масавае забойства будзе расьсьледавацца як акт тэрарызму

У выніку страляніны ў начным гей-клюбе Pulse ў горадзе Арланда, штат Флорыда, паводле апошніх дадзеных, загінулі 50 чалавек, 53 параненыя.

Раней паведамлялася, што ўзброены мужчына, які зладзіў страляніну і захапіў закладнікаў ў начным клюбе, забіты. Нападнік быў узброены вінтоўкай і пісталетам, пры ім таксама была «падазроная прылада».

Прадстаўнік ФБР заявіў, што масавае забойства будзе расьсьледавацца як акт тэрарызму. Паводле яго, паліцыя расьсьледуе, ці быў гэта акт унутранага цi мiжнароднага тэрарызму і ці дзейнічаў нападнік сам або ў яго былі саўдзельнікі.

Стральба пачалася прыкладна а другй гадзіны ночы паводле мясцовага часу. А пятай раніцы паліцыя пачала апэрацыю вызваленьня закладнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG