Як паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту Беларусі, намесьнік генэральнага дырэктара і двое яго падначаленых у чэрвені 2011 году ўступілі ў змову з трыма прадстаўнікамі камэрцыйных структураў і атрымлівалі хабары за заключэньне кантрактаў з «Нафтанам».
Напрыклад, пры заключэньні аднаго з кантрактаў у лютым 2013 году абвінавачаныя павінны былі атрымаць больш за 900 тысяч эўра, аднак не змаглі давесьці свой злачынны намер да канца, бо былі затрыманыя апэратыўнымі супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў.
Усяго ў выніку заключаных кантрактаў па неабгрунтаваным кошце, ААТ «Нафтан» панёс шкоду на суму больш за 46 мільярдаў рублёў, а сума хабараў гэтым службовым асобам склала больш за 240 тысяч эўра.