Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане прынялі праграму вяртаньня да лацінскага альфабэту


Сайт Inform.kz на казахскай лацінцы.
Сайт Inform.kz на казахскай лацінцы.

Прынята праграма пераходу казахскай мовы на лацінскую графіку, паведаміў міністар культуры і спорту Рэспублікі Казахстан Арыстанбэк Мухамэдыўлы.

«У справе пераходу на лацінку ўжо прынятая праграма і будзе ісьці згодна з графікам», — сказаў Мухамэдыўлы.

Міністар растлумачыў, што гэтае пытаньне адносіцца да адукацыйнай сфэры і няма неабходнасьці паскараць гэты працэс, паколькі для гэтага яшчэ ня створаны неабходныя ўмовы.

«Цяпер, вядома, навукоўцы старанна вывучаюць гэтае пытаньне і нават прапануецца ўводзіць лацінскую графіку ў рамках клявіятуры, якую мы цяпер маем. Але нацыянальныя асаблівасьці вымаўленьня казахскіх літар патрабуюць дадатковых рашэньняў. Гэта ня проста, бо нам трэба найменш балюча інтэгравацца ў міжнародную супольнасьць », — падкрэсьліў ён.

Упершыню лацінская графіка для казахскай мовы (замест арабска-пэрсыдзкай, якая ўжывалася да таго часу) была ўведзена ў 1928 годзе ў рамках працэсу «лацінізацыі», які закрануў усе цюркскія мовы народаў СССР, і ўжывалася да 1940 году.

Усяго паміж 1923 і 1939 гадамі на лацінку было пераведзена 50 моваў (з 72 моваў СССР, якія мелі пісьменнасьць).

У 1939 годзе пачалася татальная кірылізація нацыянальных пісьменнасьцяў СССР. Як адзначаў Сталін, расейскі народ быў лідэрам сацыялістычных народаў, таму ўсе людзі краіны павінны ведаць расейскую мову і імкнуцца да ўмацаваньня сувязяў з расейцамі. Як было абвешчана, зьмена лацінкі на кірыліцу адбылася «на просьбу працоўных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG