Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адміністрацыю прэзыдэнта перадалі 10 тысяч подпісаў супраць дэкрэту аб дармаедах


Ігар Барысаў
Ігар Барысаў

15 студзеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) перадалі ў прэзыдэнцкую адміністрацыю 10 тысяч подпісаў за адмену дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Паводле намесьніка старшыні БСДП Ігара Барысава, подпісы сабраныя прыкладна за тры месяцы.

«Гэты дэкрэт антыканстытуцыйны. Ён вядзе да таго, што людзі фактычна мусяць плаціць падатак за пражываньне ў сваёй краіне. Гэты дэкрэт — ганьба перад усім цывілізаваным сьветам, бо яго маглі прыдумаць толькі людзі, якія жадаюць шкоды як уладзе, так і сваёй краіне», — сказаў Ігар Барысаў.

У БСДП паведамілі, што збор подпісаў адбываўся цэнтралізавана ў 16 гарадах Беларусі, і найбольш іх сабрана ў Берасьці і Магілёве.

Актывісты адзначаюць, што дэкрэт аб дармаедах найперш закранае хатніх гаспадынь, фрылянсэраў, беспрацоўных, якія не стаяць на ўліку ў мясцовых цэнтрах занятасьці насельніцтва.

Кожны дармаед павінен заплаціць штогадовы збор у памеры 20 базавых велічынь (4,2 мільёны рублёў). Агульная ж колькасць так званых дармаедаў у Беларусі складае больш за мільён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG