Кіраўнік міністэрства абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што ў 2016 годзе на заходнім напрамку будуць створаныя тры новыя дывізіі. Ён назваў гэта самай важнай задачай.
Міністар таксама адзначыў, што неабходна ня толькі сфармаваць гэтыя дывізіі, але і ўладкаваць месцы іх пастаяннай дысьлякацыі — стварыць палігоны, месцы захоўваньня тэхнікі і пражываньня асабовага складу, перадае «РИА-Новости».
Кіраўнік расейскага Мінабароны таксама распавёў, што ў 2016 годзе ва ўсіх ваенных акругах будуць праведзеныя раптоўныя праверкі боегатоўнасьці. Як падкрэсьліў Шайгу, асаблівая ўвага будзе нададзеная задачы перакіданьня войскаў на далёкія адлегласьці.