Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя стане касьмічным партнэрам Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кампанія NigComSat перамагла ў тэндэры на лётныя выпрабаваньні беларуска-кітайскага спадарожніка «Белінтэрсат-1».

Кампанія NigComSat, якая працуе пад эгідай Фэдэральнага міністэрства камунікацыйных тэхналёгіяў Нігерыі, па выніках тэндэру атрымала права на лётныя выпрабаваньні і маніторынг спэктру апорнай частаты для беларуска-кітайскага спадарожніка «Белінтэрсат-1», вядомага таксама як ChinaSat-15, паведамляе naij.com.

Спадарожнік маюць запусьціць 15 студзеня 2016 году. Выпрабаваньні працягнуцца тры месяцы, пасьля чаго спадарожнік зможа аказваць тэлекамунікацыйныя паслугі. Мяркуецца, што ён будзе эксплюатавацца 15 год.

Цэнтар кіраваньня спадарожнікам — у вёсцы Станькава за 40 км ад Менску. Праектам займаюцца супольна беларускі Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт і кітайская кампанія «Вялікая сьцяна». Агульны кошт праекту — 300 млн даляраў. Дзяржава ўклала ў праект, як сьцьвярджаецца, «немалыя грошы», але праект дзейнічае як камэрцыйная арганізацыя.

Акрамя спадарожніка сувязі «Белінтэрсат-1» Беларусь плянуе супольна з Расеяй запусьціць у космас апарат БКА-2, характарыстыкі і функцыі якога пакуль толькі вызначаюцца. Сьцьвярджаецца, што спадарожнік мае выключна мірнае прызначэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG