Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка, Пуцін, поп і мядзьведзь на карціне Марачкіна


Новая карціна "Павязаныя", а таксама іншыя палітычныя творы мастака Аляксея Марачкіна.

Гэта пра нас і пра іх, імперцаў.....Назва твора "ПАВЯЗАНЫЯ", так напісаў мастак Аляксей Марачкін ў Фэйсбуку.

Сёлета ў лістападзе ў Палацы мастацтваў у Менску на выставе «Пагоня» забаранілі карціну Марачкіна «Двубой дзвюхгаловаму мутанту», прысвечаную ўкраінскай тэматыцы.

Летась з экспазыцыі мастацкай выставы сэкцыі «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў «АРТ-ВОРША-РУБОН!», прысьвечанай 500-годзьдзю бітвы пад Воршай, зьнялі дзьве карціны мастака Аляксея Марачкіна. Паводле ягоных слоў, на адной з карцін можна было пабачыць канькабежца ў масцы хакеіста на фоне атамнай электрастанцыі. Другая карціна была прысьвечаная канфлікту Расеі і Ўкраіны.

Карціна "Навала"
Карціна "Навала"

Пасьля выбараў 2006 году мастак намаляваў карціну, прысьвечаную Плошчы.

У 2008 годзе напярэдадні акцыі на Дзень Волі міліцыя затрымала расцяжкі, якія мусілі ўпрыгожыць калону шэсця. Мастака Алеся Марачкіна, які іх падрыхтаваў, арыштавалі на 5 сутак "за лаянку". Таксама была арыштаваная яго карціна "Нашы лялькі", на якой у сатырычнай форме паказанае кіраўніцтва Беларусі сярэдзіны 1990-х гадоў.

"Нашы Лялькі"
"Нашы Лялькі"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG