Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 13 сьнежня, магчыма, перастане курсіраваць цягнік з Горадні ў Польшчу


Польскі дызэль на гарадзенскім вакзале
Польскі дызэль на гарадзенскім вакзале

На гарадзенскім чыгуначным вакзале ў касах ужо не прадаюць білеты на цягнік з Горадні да Кузьніцы на 13 сьнежня. Тлумачаць тым, што польскі бок прыпыняе рух цягнікоў.

Начальнік Гарадзенскага чыгуначнага вакзалу Аляксандар Сакалоўскі сказаў Свабодзе, што яшчэ сёньня канкрэтна нічога невядома наконт таго, ці будуць курсіраваць цягнікі паміж Горадняй і Кузьніцай Беластоцкай 13 сьнежня.

Мы да апошняга чакаем, мне сёньня тэлефануюць цэлы дзень, але там таксама вырашаецца гэта праблема, поўнай інфармацыі ні ў каго няма. Пусьціць нашу электрычку няма магчымасьці, паколькі нам трэба тады закупляць новы састаў, які здолее пайсьці па вузкай каляі. Пасьля рэканструкцыі на чыгуначным вакзале ў Кузьніцы прыбралі пасадачныя плятформы.

Тым часам польскія СМІ паведамляюць, што прычына адмены цягніка з Кузьцы ў Горадню ў тым, што ня вырашана пытаньне з фінансаваньнем маршруту. Хаця, перавозчык — Przewozy Regionalne, гатовы адразу працягнуць працу на маршруце, калі на гэта паступяць грошы.

Паводле паведамленьня польскіх СМІ, чыгуначнікі цягам восені двойчы зьвярталіся да свайго міністэрства з просьбай нанова прааналізаваць расклад і знайсьці сродкі на міжнародныя цягнікі. Аднак пакуль гэта яшчэ пад пытаньнем.

Зараз цягніком з Горадні да Кузьніцы Беластоцкай можна дабрацца два разы на суткі, хаця яшчэ летам цягнік курсіраваў тры разы на суткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG