Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст прынёс да беларускага пасольства ў Кіргізстане камяні для Лукашэнкі


Андуруш Тактанасыраў прынёс да беларускага пасольства ў Кіргізстане камяні для Лукашэнкі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:01 0:00

27 кастрычніка каля пасольства Беларусі ў Кіргізстане грамадзянскі актывіст Андуруш Тактанасыраў патрабаваў выдаць экс-прэзыдэнта Кіргізстана Курманбека Бакіева.

Таксама ён прынёс у падарунак зноў абранаму прэзыдэнтам Беларусі Аляксандру Лукашэнку камяні замест кветак, піша kg.akipress.org.

«Гэтыя камяні — падарунак для Лукашэнкі. Ён абавязаны выдаць нам Бакіева. Бакіеў, знаходзячыся ў Беларусі, напісаў кнігу „Боль, любоў і надзея: мой Кіргізстан“. Якая яшчэ любоў? Ён злачынец, які загадаў страляць у грамадзян. Яго трэба вярнуць у Кіргізстан», — заявіў Андуруш Тактанасыраў.

Падчас акцыі актывіст таксама выказаў крытыку на адрас кіргіскіх уладаў за тое, што пытаньне аб выдачы Бакіева дагэтуль не паставілі рубам.

Ніхто з пасольства Беларусі ня выйшаў на сустрэчу з Тактанасыравым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG