Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На зьмену Google прыйдзе Alphabet


Кампанія Google правядзе маштабную рэарганізацыю

Карпарацыя Google у недалёкай будучыні будзе ператвораная ў новую кампанію, якая атрымае назву Alphabet («Альфабэт»). Пра гэта абвясьціў у панядзелак выканаўчы дырэктар, адзін з заснавальнікаў Google Лары Пэйдж. Папулярны інтэрнэт-пошукавік захавае легендарную назву.

Мэта рэарганізацыі — стварэньне карпаратыўнай структуры, падобнай да холдынгу, якая будзе больш дакладна адлюстроўваць цяперашні стан кампаніі, якая складаецца зь некалькіх буйных падразьдзяленьняў, якія ня маюць нічога агульнага з папулярным пошукавікам Google, які стане самым буйным з гэтых падразьдзяленьняў. Кіраваць новым холдынгам будуць заснавальнікі Google Лары Пэйдж і Сяргей Брын. «Для Сяргея і для мяне нараджэньне Alphabet перагорне новую хвалюючую старонку ў жыцьці Google — напісаў Пэйдж ў паведамленьні для інвэстараў. — Нам падабаецца назва Alphabet, гэта адна з самых важных інавацыяў чалавецтва, таму што яна азначае набор літар, якія прадстаўляюць мову».

У новы холдынг, акрамя Google, увойдуць Google Fiber, які прадстаўляе доступ да звышхуткаснага інтэрнэту, падразьдзяленьні, якія займаюцца інвэстыцыямі і фінансаваньнем зьдзелак у галіне высокіх тэхналёгіяў, стварэньнем самакіраваных аўтамабіляў і экспэрымэнтамі ў галіне фармакалёгіі. Ператварэньне адной з найбуйнейшых сусьветных карпарацыяў у холдынг прадыктаванае як намерам даць найлепшыя магчымасьці для ажыцьцяўленьня розных праектаў у рамках новай структуры, так і спробай даць інвэстарам больш ясную карціну пра фінансавае становішча гіганцкай кампаніі і яе пэрспэктывы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG