Перад Дажынкамі бюст Леніну стаяў на галоўнай плошчы Талачына. Каб перанесьці яго ў сквэр, нават ладзілі грамадзкае абмеркаваньне. У Талачыне кажуць: «Няма чаго яму на плошчы стаяць».
У цэнтральны сквэр, дзе вядуцца працы, яшчэ не пускаюць.
Найперш упрыгожылі адміністрацыю раёна.
Вакол разруха, але сцэна для выступаў ужо гатовая.
Начальства любіць надпісы на платах.
Зь Віцебску нават прыслалі студэнтаў, каб расьпісалі платы. Працуюць яны бясплатна, бо гэта лічыцца практыкай, а жывуць у дзіцячым садку. Эскізы для малюнкаў рабілі самі. Навошта размалёўваць гэты канкрэтны плот, маладыя людзі ня ведаюць. За гэтым плотам, побач з 3D-кінатэтатрам «Колас» проста дом
Пад «Дажынкі» рэстаўруюць 95 аб’ектаў. Але пра тое, што Талачыну амаль 600 гадоў, можна даведацца толькі з надпісу на гэтым камені. Нічога, што сьведчыла б пра старажытную гісторыю гораду, аднаўляць тут не зьбіраюцца.
Частка «старога ТАЛАЧЫНА». Зьлева сапраўды цікавы мясцовы музэй. Так мог бы выглядаць сапраўдны Талачын.
Жыхары гэтага дома дакладна ўдзячныя «дажынкам».
Напэўна, у гэтай канструкцыі ёсьць канструктыўнае значэньне.
Першы «дажынкаўскі здабытак», пра які вам абавязкова распавядуць мясцовыя, гэта новы рэстаран! Абяцаюць, што тут будзе піцэрыя і смачная ежа. Пакуль што ў Талачыне харчавацца можна толькі па дамах.
Кажуць, што часовыя нязручнасьці.
За талачынскім касьцёлам унівэрсам пад расейскай назвай «Удобный», падбірацца да якога зусім ня зручна.
Усе спадзяюцца, што будзе прыгожа.
Ну квітней ужо!