Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шуневіч патлумачыў, чаму ён надзеў форму камісара НКВД


Ігар Шуневіч у форме НКВД — крайні зьлева
Ігар Шуневіч у форме НКВД — крайні зьлева

Скарыстаўшыся тым, што міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч сёньня прадстаўляў у Палаце прадстаўнікоў законапраект «Аб амністыі», журналіст Свабоды запытаўся ў міністра, чым ён патлумачыць сваё зьяўленьне на парадзе 9 траўня ў незвычайнай форме.

Як вядома, у гэты дзень кіраўнік МУС надзеў форму камісара НКВД, якая была ўведзеная ў СССР у 1943 годзе.

«А што, хіба камусьці гэта незразумела? Калі такая сытуацыя, тады я ўсё патлумачу, — сказаў Шуневіч. — Надзеўшы форму, якая была ўведзеная ў 1943 годзе, я хацеў выказаць толькі адно: сваю вялізарную павагу да супрацоўнікаў міліцыі, якія ў той складаны час клалі сваё жыцьцё, свае галовы за вызваленьне нашай краіны ад нацыстаў. Больш нічога іншага за гэтым крокам у мяне не было — гэта толькі павага і яшчэ раз павага».

Сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях прынялі законапраект «Аб амністыі» ў сувязі з 70-годзьдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Згодна з гэтым дакумэнтам на свабоду выйдуць 8600 чалавек.

Шуневіч заявіў журналістам, што гэтым разам амністыя была значна больш суровай для двух катэгорый злачынцаў: па-першае, для ўсіх тых, хто зьвязаны ў той ці іншай ступені з вырабам і распаўсюдам наркатычных сродкаў, а па-другое, для тых, якія зьдзейсьнілі сэксуальныя дзеяньні адносна непаўналетніх.

Паводле слоў міністра, рэцыдыў пасьля амністыі звычайна складае 24-28%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG