Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зачысьціць максымальна» — кіраўнік Магілёўскага выканкама мабілізаваў горад на суботнік


Ад самага ранку чыноўнікі, супрацоўнікі дзяржаўных арганізацыяў ды навучэнцы наводзілі ў абласным цэнтры лоск. Асноўным месцам правядзеньня суботніка ў горадзе ўлада вызначыла раён Падмікольля. Зь мінулага году тут вядуцца працы па стварэньні парка.

Старшыня гарвыканкаму Ўладзімера Цумарава за эталён чысьціні пасьля суботніка вызначыў велікоднае яйка.

«Нагадаю 4 чысла вы мусіце там (на Падмікольлі Р.С.) усё зачысьціць. Усё зачысьціць максымальна, каб потым пакінуць поле для канчатковай працы — каб падвозіць падсыпку, раўнаваць там, рабіць газоны і гэтак далей. Каб Падмікольле глядзелася як вялікоднае яйка», — настаўляў падначаленых напярэдадні суботніка кіраўнік гарадзкой вэртыкалі.

Афіцыйныя крыніцы называлі ўдзельнікаў суботніка добраахвотнікамі, а моладзь хадзіла ў бэйсболках з надпісам БРСМ.

Зьбіралі сьмецьце і навучэнцы кадэцкай вучэльні
Зьбіралі сьмецьце і навучэнцы кадэцкай вучэльні

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG