Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпісы» падзяліліся на два гурты: Brutto і Trubetskoy


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Гурт «Ляпіс Трубяцкой», як было абвешчана яшчэ ў сакавіку, учора спыніў сваё існаньне. Ад сёньня на яго месцы стварылася два новыя гурты. Brutto У склад новага праекту ўваходзіць лідэр «Ляпісаў» Сяргей Міхалок, усяго ж вядома пра шэсьць удзельнікаў Brutto Band.

Brutto пасьпела выкласьці свой маніфэст: «BRUTTO-Брыгада Рэвалюцыйнага чаду і Творчага Адпору імя Арнэлы Муці!!! Стыль ART-BRUT!!! ХІТ-КОР!!! Панкаўскі пауэр-ліфцінг для дзяцей і вар’ятаў!!! Мы музычны Найк і паэтычная Ікея!!! Простасьць !!! Гарантыя !!! Якасьць !!! Нам няма калі пісаць мудрагелістыя тэксты і рабіць складаныя аранжыроўкі!!! Мы спажываем Усе радасьці Здаровага і Свабоднага жыцьця !!! BRUTTO — музыка стадыёнаў, Палацаў спорту, Лядовых Арэн і месцаў прыдатных для масавага збору людзей!!! МЫ супэргурт ЕЎРАПЕЙСКАГА ЎЗРОЎНЯ...

Trubetskoy

Trubetskoy захаваў частку назвы «Ляпіса Трубяцкога» і афіцыйны твітэр гурта. У складзе новага гурта няма Сяргея Міхалка, на вакале — Павал Булатнікаў.

На сайце Trubetskoy.me зьмешчанае такое тлумачэньне: «1 верасьня 2014 гурт „Ляпіс Трубяцкой“ спыніў сваё існаваньне. Сяргей Міхалок паляцеў на Месяц, і пра яго новыя прыгоды вы яшчэ напэўна пачуеце. А мы засталіся. Нам падабаецца тое, што мы рабілі ў складзе „Ляпісаў“, і мы вырашылі працягнуць гэтую справу — з новымі сіламі, новымі ідэямі і новымі таварышамі. Карацей кажучы, да вас яшчэ прыедзе Trubetskoy — і вы наўрад ці будзеце расчараваныя!»

У склад Trubetskoy якога ўваходзяць былыя ўдзельнікі калектыву «Ляпіс Трубяцкі»: вакаліст Павал Булатнікаў, гітарыст Руслан Уладыка, бубнач Аляксандр Старажук, а таксама гітарыст Павал Трацяк і басіст Аляксандр Мышкевіч. Як правапераемнік «Ляпісаў», Trubetskoy плянуе выконваць і старыя песьні гурту, і новы матэрыял. Першым сынглам, які выпусьціў гурт Trubetskoy, стала песьня «Ластаўка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG