Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За плякат супраць аўтапошліны — 10 сутак

абноўлена

Сяргея Пальчэўскага вядуць у суд
Сяргея Пальчэўскага вядуць у суд

У Савецкім судзе Менску да 10 сутак арышту асуджаны сябра АГП Сяргей Пальчэўскі, які 9 сакавіка пікетаваў на плошчы каля Камароўскага рынку з плякатамі «Правителя и правительство в оставку!», а таксама «Автопошлина? Пошли на..!» Працэс вёў судзьдзя Кірыл Полулех.

У судзе Сяргей Пальчэўскі казаў, што браў удзел у дазволеным пікеце кандыдата ў дэпутаты ў Менскі гарсавет Сяргея Калякіна. Адносна гэтага пікету Сяргеем Калякіным была пададзеная заяўка, што дастаткова ў пэрыяд перадвыбарчай кампаніі. Аднак, паводле Сяргея Пальчэўскага, міліцыянты, якія яго затрымалі каля Камароўскага рынку, не пацікавіліся ў Сяргея Калякіна адносна таго, ці ёсьць Сяргей Пальчэўскі сябрам ягонай агітацыйнай групы. Дарэчы, адмовіўся выклікаць Сяргея Калякіна ў суд к якасьці сьведкі і судзьдзя.

Міліцыянты Цімур Кесель і Сяргей Расалай, якія сьведчылі ў судзе супроць Сяргея Пальчэўскага, заявілі, што той назваўся сябрам АГП і паведаміў, што прыйшоў на пікет разам з Анатолем Лябедзькам, а пра Сяргея Калякіна нічога не казаў. Сьведка Цімур Кісель, паводле ягоных словаў, спытаўся ў кіраўніцтва Савецкага райвыканкаму, ці замаўлялі пікет актывісты АГП, а калі гэта не пацьвердзілася, асабіста затрымаў Сяргея Пальчэўскага. Актывіст, аднак, у судзе заявіў, што яго затрымлівалі зусім іншыя людзі, сярод якіх не было Цімура Кеселя.

Адвакат Сяргея Пальчэўскага зьвярнуў увагу ў судзе на тое, што матэрыялы адміністрацыйнай справы складзеныя з шэрагам парушэньняў. У прыватнасьці, пратакол парушэньня склаў міліцыянт Сяргей Расалай, які таксама выступіў у судзе сьведкам, што супярэчыць закону. Судзьдзя, аднак, палічыў віну Сяргея Пальчэўскага ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце даказанай.

Сяргей Пальчэўскі, паводле ягонага адваката, зьбіраецца абскардзіць судовае рашэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG