Пяць год таму рабіў сэрыю рэпартажаў з былой Югаславіі, і сярод іншага сустрэўся зь сям’ёй, якую абвінавачвалі ва ўкрывальніцтве Раткі Младзіча, вайсковага кіраўніка басьнійскіх сэрбаў, якога зараз судзіць Гааскі трыбунал.
Ліліяна Васкавіч, жанчына гадоў крыху за сорак – былая супрацоўніца штабу сэрбскай арміі, сын і дачка – студэнты. Той пэрыяд быў ня самым сьветлым у іх жыцьці – ўсе нядаўна пабывалі пад арыштам, чакалі судовага працэсу. Быццам бы Младзіч у адну з начэй 2002-га завітаў у кватэру Васкавіч і правеў там два тыдні (на той момант абвінавачваньне Гааскага трыбуналу ў ваенных злачынствах было выстаўленае супраць яго ўжо сёмы год, але рэальна хаваўся ён толькі другі – пасьля падзеньня рэжыму Мілошавіча). У той жа справе праходзіла яшчэ восем асоб, якія ў розны час, на думку сьледзтва, перахоўвалі Младзіча – хто тыдзень, хто месяц.
Я слухаў Ліліяну. Яна распавядала, як пагрукаў аднойчы ў дзьверы яе былы армейскі начальнік, прывёў на ноч нейкага пастаяльца. «Калі сябар просіць вас пусьціць на ноч чалавека, няўжо вы адмовіце яму ці будзеце правяраць дакумэнты?» – пыталася яна ў мяне.
– Але ж Вы ведалі Младзіча асабіста – адказаў я.
– Так, і лічу, што дзяржава прыніжае сябе, перасьледуючы такіх людзей.
Я слухаў яе і лавіў сабе на думцы: «Яна ведала, каго хавае, безумоўна ведала». І не яна адна. 11 год Младзіча шукалі ўсе спэцслужбы Сэрбіі, ён жыў, пераяжджаючы з кватэры на кватэру розных людзей. Я глядзеў біяграфіі некаторых. Так, большасьць служыла ў войску. Так, былі і генэралы. Але найчасьцей – кіроўцы, малодшыя афіцэры, грамадзянскі пэрсанал. І чаго найперш бракавала сьледзтву (праз гэта першы прысуд і быў апраўдальным) – паказаньняў сьведкаў. І самі абвінавачаныя, і іх суседзі і знаёмыя – ніхто нічога ня бачыў, ня чуў, не хацеў расказваць.
Нагадаю, размова ідзе пра ваеннага злачынцу, чалавек, які кіраваў апэрацыямі, вынікам якіх сталі тысячы забітых мірных жыхароў. Аднак для значнай часткі сэрбскага грамадзтва (пакінем пакуль маральныя ацэнкі, а абмяжуемся фактам) ён застаўся героям. Ратуючы «героя», людзі рызыкавалі сваім лёсам і нават лёсам дзяцей. Я зьдзіўляўся.
І вось я сачу за маршрутам уцекача Віктара Януковіча: дзяржаўная рэзыдэнцыя ў Харкаве, дзяржаўная рэзыдэнцыя ў Данецку, прыватны санаторый, а напрыканцы, быццам бы – база расейскага флёту ў Севастопалі.
Што здарылася б, калі б Януковіч захацеў схавацца ў кватэры звычайнага чыноўніка дзяржаўнай адміністрацыі ці пэнсіянэра, ці проста чалавека з прарасейскімі настроямі, які апэруе тэрмінамі кшталту «майданутыя»? Нават ня ў Кіеве, а хаця б у Харкаве ці Севастопалі. Бо гэта ж ягонае «войска». Пабачыў бы ён у вачах сваіх «салдат» маўклівую згоду прыняць уцекача ці спыталі б дакумэнты? Нешта мне падказвае, што пытаньне мае відавочны адказ, які і прымушае былога прэзыдэнта хавацца там, дзе ён зараз і хаваецца.
А ён жа яшчэ нават не ваенны злачынца. А калі зусім афіцыйна, дык і ўвогуле не злачынца. У вышук абвясьцілі, але абвінавачваньні не прад’яўленыя. Мо і загад страляць у людзей аддаваў ня ён – можа, проста ягоныя больш жорсткія падначаленыя спрабавалі такім чынам кампэнсаваць нерашучасьць «боса».
Януковіч – чалавек, якога нікому не шкада. Так бывае, калі разумееш: усе крокі, рашэньні чалавека (прынятыя альбо непрынятыя) мелі матывам не ідэю, а грошы. Хай бы ён лічыў, што расстраляць увесь Майдан трэба дзеля таго, каб выратаваць Украіну і яе будучыню. Мы б палічылі яго зьверам, але акрамя нас знайшліся б тыя, хто палічыў бы яго героем. І можа гэтыя людзі нават сталі б на яго абарону.
А ён вагаўся, расстрэльваць Майдан ці не, прымаць умовы апазыцыі ці не, узважваючы толькі: а як пры гэтым не пазбавіцца камфорту Межыгор’я, не пазбавіцца магчымасьці прыціскаць да стала папкі з дакумэнтамі трохкіляграмовым залатым зьліткам у выглядзе батону хлеба, як не згубіць магчымасьць пляваць шалупіньнем ад семак гарбуза не ў кулак, а наўпрост на дарагі мармур у ваннай?
І зноў я згадваю Сэрбію. Там адпаведнага стаўленьня заслужыў чалавек, які быццам бы стаяў поруч з «героем» Младічам – Радаван Караджыч. Але ягоныя партрэты не вісяць на сьценах, а ляжаць пад нагамі ў прыбіральнях, як у кватэры былога рускага добраахвотніка Сяргея, зь якім я пазнаёміўся ў Бялградзе. «Толькі дзякуючы яму ішла тая вайна. Вайна, якая, насамрэч –поўнае лайно, – гаварыў мне Сяргей, спрабуючы ўтрымаць цыгарэту рукой, на якой застаўся толькі адзін палец. – Але я зразумеў гэта толькі пасьля шпіталю. Мы там апынуліся зь сябрам, а сын Караджыча ў гэты ж час кайфаваў са сваёй тусоўкай побач – у гатэлі «Інтэркантынэнталь». У нас майткі былі ў крыві, а у іх насы у коксе».
Зараз шмат хто фантазуе, які ж лес напаткае наступнага дыктатара. Ну вось скіне кагосьці ў Эўропе, Азіі ці Лацінскай Амэрыцы хваля народнага гневу, што зь ім будзе? Нават не пра фізычны стан размова, а пра стаўленьне людзей, пра эмоцыі шараговага чалавека.
Праўда тут вось якая. Самыя крыважэрныя людзі будуць час ад часу станавіцца героямі для кагосьці. Але толькі ў выпадку, калі людзі палічаць, што за жорсткасьцю і самадурствам, ахвярамі і крывею стаялі вялікія мэты без дамешку карысьлівасьці і сквапнасьці. Але тым больш шанцаў паўтарыць ганебны лёс Януковіча, чым больш вакол цябе чутак і размоваў пра грошы, рахункі, «кішэнных алігархаў» і кошт люстраў у тваёй рэзыдэнцыі. За ідэю як рухавік тваіх дзеяў, людзі гатовыя дараваць шмат што, за сквапнасьць – нічога.