Навуковы кіраўнік праекту Сяргей Друшчыц («Белрэстаўрацыя», Менск) распавядае, што для Наваградзкага замку ён распрацаваў канцэпцыю, якую можна назваць «трывалая руіна», і яе зацьвердзілі. Доўга не маглі вырашыць: што рабіць з Наваградзкім замкам? Прыклад ён знайшоў у Чэрску пад Варшавай, дзе замак прыблізна такога ж веку.
Сяргей Друшчыц тлумачыць:
«Першае: амаль усе будынкі мы раскрываем ад напластаваньняў і робім кансэрвацыю. Гэта вежы, праслы сьценаў. Цалкам помнік усё ж будзе заставацца руінай, але ўзмоцненай, трывалай, дзе змогуць спакойна хадзіць экскурсіі».
Пакуль застаюцца пытаньні з замкавым дзядзінцам. Бо археалягічныя напластаваньні захаваліся ад ХІ да ХVІ стагодзьдзяў.
Зроблена геалягічнае дасьледаваньне: вядома, дзе, на якой глыбіні ёсьць вада. Паўднёвы схіл будзе ўмацаваны. Астатнія ў нядрэнным стане.
Што да Касьцельнай вежы, то вакол яе зрабілі сто сьвідравінаў і замацавалі грунт. Зрабілі таксама мэталічную канструкцыю, якая, спадзяюцца спэцыялісты, зафіксавала цяперашні стан руіны. За тры месяцы назіраньні паказваюць, што расколіны не раскрываюцца. Там стаяць «маякі».
Сяргей Друшчыц удакладняе, што мэта кансэрвацыі — аднавіць частку страчаных муроў, якія ёсьць на фатаздымках пачатку ХХ стагодзьдзя. Яны будуць выконваць функцыю кантрафорсаў. У 1920-х гадах два польскія архітэктары зрабілі кантрафорсы на цэмэнтнай рошчыне. У той час яны яшчэ ня ведалі, што яна не счапляецца з вапнавай, якою былі змацаваныя замкавыя сьцены, распавядае навуковы кіраўнік праекту. Скончыць кансэрвацыю Касьцельнай вежы мяркуецца ў наступным годзе, «калі з фінансаваньнем ня будзе пытаньняў», — падсумоўвае ён.
Значна лепей захавалася частка другой вежы — Шчытоўкі. Паводле праекту плянуецца аднавіць яе часткова — некаторыя паверхі. На даўніх фатаздымках яна яшчэ была з мурамі і аконнымі праёмамі, кажа Сяргей Друшчыц. І калі вырашацца ўсе пытаньні з МНС, то там можа разьмясьціцца частка музэю — археалягічныя знаходкі на замку, прысьвечаная яму экспазыцыя. І тады на пляцоўцы зьявіцца гаспадар, бо сёньня яго няма, зазначае ён.
У аматараў замка выклікае пытаньні цэгла, якая выкарыстоўваецца сёньня для кансэрвацыі Касьцельнай вежы. Ці прыдатная яна для такіх мэтаў?
Сяргей Друшчыц адказвае, што «з цэглай «куляўся цэлы год», пакуль пытаньне ня вырашылася з дапамогаю Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. У чым была праблема?
Друшчыц: «У нас у Беларусі толькі дзьве цагельні, дзе могуць рабіць марозатрывалую цэглу — Лоеўская і Гарынская. На апошняй зрабілі рэканструкцыю печаў. Яны атрымалі сэртыфікат на сваю цэглу: быццам бы яна адпавядае, а далей жыцьцё пакажа».
Была спроба закупіць патрэбную цэглу за мяжой. Але сёньня адна штука каштуе тры з паловай эўра. Вядома, яна нам «не па кішэні», — прызнае спадар Друшчыц.
Адну праблему разьвязаць усё ж не ўдалося. Навуковы кіраўнік тлумачыць, што ў праекце заплянавана зрабіць па версе сьценаў «каронкі» з клінкеру, каб замацаваць іх. Але клінкер каштуе «астранамічна» дорага і ў Беларусі ўвогуле не вырабляецца.