Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інга Хрушчова сышла з БТ «з маральных меркаваньняў»


Інга Хрушчова, фота Facebook
Інга Хрушчова, фота Facebook

Пра матывы свайго звальненьня зь Беларускага тэлебачаньня Інга Хрушчова распавяла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Я сышла з БТ менавіта зь меркаваньняў маральных. І даўно ўжо не займаюся прапагандай. Чаго жадаю ўсім, хто думае, што палітыка — гэта нешта сьветлае і чыстае. У любым палітычным лягеры вас выкарыстоўваюць».

Інга Хрушчова вядомая як адна з найбольш актыўных прапагандыстак Аляксандра Лукашэнкі канца 1990-х пачатку 2000-х гадоў.

Апошнія гады працы на БТ удзельнічала ў асьвятленьні спартыўных падзей.

Інга закончыла Віцебскую спартовую вучэльню алімпійскага рэзэрву і факультэт журналістыкі БДУ. Цяпер яна працуе кіраўнічым партнэрам на сайце AutoTuristam.ru

На галоўнай старонцы сайта разьмешчаная фатаграфія Інгі і запіс:

«Прывітаньне, мяне завуць Інга Хрушчова.

Я дапамагаю людзям атрымаць яркія ўражаньні ад самастойных падарожжаў і эканоміць грошы, перасоўваючыся на асабістым аўто.

Запрашаю вас у захапляльны аўтамабільны ваяж па Эўропе: вы адкрыеце сапраўдную свабоду самастойных падарожжаў і сустрэнеце тую зманлівую Эўропу, якая назаўжды схаваная ад звычайных турыстаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG