Юры Віктаравіч Хадыка (нар. 23 чэрвеня 1938, Менск) — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. Доктар фiзыка-матэматычных навук (1976), прафэсар (1976), намесьнік старшыні БНФ (1988-2007).
Скончыў школу з залатым мэдалём. Спачатку жыў у Беластоку, дзе працаваў бацька. У 1960 скончыў фізычны факультэт БДУ. Ад 1960 году працаваў у інстытуце фізыкі АН БССР. Увосень 1969 арганізаваў у АН БССР сэмінар па вывучэньні старажытнабеларускага мастацтва, браў удзел у зборы матэрыялаў (экспэдыцыі) і напісаньні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў сэкцыю аптычна-электронных сродкаў выведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу разьвіцьця ўзбраеньняў на 15 рокаў. У 1976 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет». У 1979 адкрыў пры АН БССР Музэй старажытнабеларускай культуры.
Ад 1988 намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да сьнежня 2007). У 2011 у пратэст супраць новага кіраўніцтва выйшаў з Партыі БНФ і разам з паплечнікамі ўвайшоў у склад аргкамітэту Нацыянальна-дэмакратычнай партыі «Беларускі рух». У 1996–2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсінскага камітэту. У 1997 прызначаны прарэктарам Народнага ўнівэрсытэту — найбольш буйной праграмы Грамадзкага навукова-аналітычнага цэнтру «Беларуская пэрспэктыва» і рэдактарам бюлетэня Народнага ўнівэрсытэту. З 1998 чалец рэдакцыйнай рады часопіса «Адкрытае грамадзтва». Старшыня аргкамітэту Кангрэсу дэмакратычных сілаў ад 2000 да 2005 году[1]. Намесьнік старшыні назіральнага савету Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НИСЭПИ). Аўтар каля 150 навуковых працаў па фiзыцы, каля 200 навукова-тэхнiчных справаздачаў i амаль 40 публiкацыяў па гiсторыi беларускага мастацтва (паводле wikipedia)