Экалягічная дэманстрацыя перарасла ў масавы рух супраць кіраваньня прэм'ер-міністра Рэджэпа Эрдагана, якога абвінавачваюць ў аўтарытарным стылі і імкненьні накінуць грамадзтву кансэрватыўныя ісламскія каштоўнасьці.
Абвяшчэньне пра рэфэрэндум не спыніла маніфэстацыі. Сёньня яны працягваліся ў Стамбуле. Учора позна ўвечары ў Анкары паліцыя ўжыла сьлёзацечны газ для разгону некалькіх тысячаў дэманстрантаў.
Прапанова рэфэрэндуму прагучала пасьля таго, як ў сераду ў Анкары Эрдаган сустрэўся з групаў актывістаў – прадстаўнікоў руху пратэсту.
Напярэдадні, ў ноч з панядзелка на аўторак паліцыя спрабавала ачысьціць ад маніфэстантаў плошчу Таксім у Стамбуле, што суправаджалася бадай самымі сур'ёзнымі праявамі гвалту з пачатку пратэстаў.
Прэсавы сакратар кіроўнай партыі Справядлівасьці і разьвіцьця заявіў, што рэфэрэндум прапануецца правесьці не па ўсёй краіне, а ў Стамбуле. Ён сказаў, што ўлады пагодзяцца з дэмакратычна выказанай воляй народу і выказаў спадзяваньне, што прапанова плебісцыту пераканае маніфэстантаў пакінуць парк Гезі і плошчу Таксім. Ён таксама заклікаў неадкладна спыніць дэманстрацыі тых, хто выходзіў на вуліцы з экалягічных матываў і дзеля таго, каб выказаць сваё меркаваньне.
Хваляваньні, якія працягваюцца ў Турэччыне з 31 траўня, сталі самым сур'ёзным выклікам ўраду Эрдагана за ўсе 10 гадоў ягонага кіраваньня.
Прэм'ер ад пачатку акцый пратэсту заняў жорсткую пазыцыю, ахарактарызаваўшы іх удзельнікаў як хуліганаў, тэрарыстаў і ворагаў дэмакратыі.
Злучаныя Штаты і краіны Эўразьвязу, саюзьнікі Турэччыны ў НАТО, неаднаразова выказвалі занепакоенасьць з прычыны гвалту і заклікаюць усе бакі да стрыманасьці.
Прынамсі чатыры чалавекі былі забітыя і каля 5 тысяч былі параненыя ці пацярпелі ад сьлезацечнага газу за апошнія 13 дзён.