Гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі кажа, што нават моладзь не заўсёды адкажа, што вершнік на кані — гэта беларускі гістарычны герб «Пагоня», які на пачатку 90-х гадоў выкарыстоўваўся як афіцыйны герб незалежнай Беларусі.
Гэты герб і бел-чырвона-белы сьцяг былі скасаваны ўладамі пасьля рэфэрэндуму 1995 году.
Жукоўскі: «Супольнымі намаганьнямі мы вырабілі больш за тысячу шэўронаў, а таксама сотню белых кубкаў і саколак з выявай Пагоні. Замовілі й надрукавалі шмат перакідных календароў з партрэтамі нацыянальных герояў Беларусі пад агульнай назвай «Выбітныя дзеячы зямлі беларускай».
Па словах Жукаўскага, некаторыя рэчы з нацыянальнымі сымбалямі яны раздалі мінакам. А вось кубкі з Пагоняй, календары й шэўроны падрыхтаваны ў якасьці прызоў за допісы на сайт грамадзкай ініцыятывы spasemstranu.com. Даслаў на гэты сайт заметку на значную сацыяльную тэму — атрымаў прыз з нацыянальнымі сымбалямі.
Лідэр ініцыятывы "Хопіць піць - трэба жыць" — Карашкоў Зміцер. Аўтары ідэі каляндароў — Павал Грабавец і Алег Боклаг.