Апошнюю чарку за бяседным сталом у розных народаў спрадвек называлі
па рознаму. Нашы суседзі, палякі, пілі "czapkowego", расейцы -- вялікія
аматары ўкленчыць шкляному богу -- мелі нават некалькі назваў: пілі чарку
"страмянную", пры стрэмені, пасьля чаго госьць мусіў закінуць нагу на каня,
пілі й "на пасашок", стоячы ў парозе, пілі й "аглаблёвую", пры возе.
Беларусы ж апошнюю чарку ахрысьцілі бадзёрыста -- "разхадуха",
выпіўшы якую, павінныя былі разыходзіцца па хатах.
А паколькі ў савецкай імпэрыі час ад часу арганізоўваліся кампартыйна-паспалітыя
рушэньні супраць п'янства, то слова разхадуха апынулася ў разрадзе
крамольных і не патрапіла ў наматыўныя слоўнікі. А шкада. Бо ня маючы свайго,
прыходзілася хадзіць у пазыкі да чужога дзядзькі. І сёньня на дзяржаўным
радыё можна пачуць саладжавую песеньку ў выкананьні псэўдафальклёрнага
гурту:
"Чарка "на пасашок" -- на марозе кажушок,Зрэшты, і апошніх чарак можа быць некалькі. Асабліва, калі сабралася добрая сябрына, не апарожнены дарэшты посуд на стале, а над душою, як гасьцінная гаспадыня, стаіць у думках прыказка: "пі ды еш, бо як памрэш -- калом не ўвапрэш". Пашануйце знаёмых, выпейце на агульнапрыняты "пасашок", а калі застольле й сапраўды мае скончыцца, узьніміце чарку-"разхадуху" за веліч і сілу беларускага духу. Міхась Скобла
А за ёю новая -- чарка "аглаблёвая"..."