У Глыбокім гавораць, што помнік ужо ня вернецца на ранейшае месца — што яго перанясуць на вуліцу Леніна. Што будзе са старым пастамэнтам у такім выпадку, пакуль невядома.
Гэты помнік Леніну зьявіўся ў Глыбокім адносна нядаўна — ня больш як 20 гадоў таму. Зроблены ён з бэтону, апавядае глыбоцкі краязнаўца Ўладзімер Скрабатун.
Як паведамляе сайт Westki.info, у манумэнта былі крывыя ногі, з-за чаго экскурсаводы называлі его найбольш недарэчным Леніным у Беларусі.
У іншых райцэнтрах Віцебшчыны помнікі Леніну даўнейшыя, і іх таксама актыўна рэстаўруюць. Гэтак, сёлета ў красавіку помнік Леніну раптоўна зьнік з цэнтральнай плошчы ў Гарадку. Мясцовыя жыхары думалі, што ён ужо ня вернецца на сваё месца. Аднак фігуру «правадыра сусьветнага пралетарыяту», вырабленую яшчэ ў 1950-я гады, пасьля рэстаўрацыі вярнулі, усталяваўшы на перароблены пастамэнт.