Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдзкаму праваабаронцу адмовілі ў беларускай візе


Марцін Угла - старшыня праваабарончай арганізацыі Östgruppen
Марцін Угла - старшыня праваабарончай арганізацыі Östgruppen

Старшыню швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Угла адмовілі ва ўязной візе ў Беларусь.

Старшыня швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Угла не атрымаў беларускай візы. Як тлумачыць праваабаронца, ён разам зь сям'ёй зьбіраўся ў чэрвені ехаць ва Ўкраіну на чэмпіянат Эўропы по футболе. На зваротным шляху яны плянавалі вяртацца празь Беларусь.

Але Амбасада Республікі Беларусь у Стакгольме вырашыла адмовіць праваабаронцу нават у транзытнай візе.

Марцін Угла так пракамэнтаваў гэтае здарэньне:

«Відавочна, мяне хочуць пакараць за тое, што я часта крытыкую беларускія ўлады за парушэньні правоў чалавека. Але трошкі сьмешна, што мне не дазваляюць разам зь дзецьмі нават езьдзіць празь Беларусь. З аднаго боку, вядома, шкада, што мяне не пускаюць у Беларусь, але я не зьбіраюся маўчаць пра стан правоў чалавека ў Беларусі з-за гэтай адмовы. Наадварот буду працягваць сваю працу яшчэ больш упарта ў падтрымку сваім сябрам і калегам у Беларусі, гаворыць Марцін Угла».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG