Напачатку арганізатары меркавалі правесьці вечар памяці Фёдара Одрача на ягонай радзіме — у вёсцы Місяцічы Пінскага раёну альбо ў Пінску. Аднак мясцовыя ўлады не далі дазвол на імпрэзу ў хаце пісьменьніка, якая захавалася ў яго роднай вёсцы, або ў пінскай бібліятэцы. Асноўным матывам забароны было тое, што пісьменьнік Одрач быў удзельнікам Украінскай паўстанцкай арміі ў часы Другой сусьветнай вайны.
Тым ня меней, у Берасьці ў вузкім коле ўкраінскай грамады Берасьцейшчыны мерапрыемства адбылося. Падчас вечарыны былі зачытаныя ўрыўкі з твораў пісьменьніка, прысутных пазнаёмілі зь ягоным жыцьцём і творчасьцю.
Імя Фёдара Одрача было доўгія гады невядомым на радзіме. Аднак цяпер стараньнямі ўкраінскай грамады пачынаецца адраджэньне памяці пра пісьменьніка. Тым часам, ва Ўкраіне ягоныя творы выдаюцца, імя пісьменьніка там носяць нават школы.
Асноўная тэма творчасьці Фёдара Одрача — жыцьцё Палесься першай паловы ХХ стагодьдзя. Пісьменьнік распавядае пра побыт, звычкі палешукоў у часы польскай і савецкай уладаў.
Фёдар Одрач — аўтар шматлікіх аповесьцяў, нарысаў і кніг успамінаў. Удзельнік украінскага нацыянальна-вызвольнага руху, выпускнік Віленскага ўнівэрсытэту, настаўнічаў на Піншчыне. Пасьля Другой сусветнай жыў у Канадзе. Ён быў непрымірымым праціўнікам савецкага рэжыму.