У праграме "Свабода ў турмах" беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Уладзімер Някляеў расказаў, як яго лячылі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
Някляева жорстка зьбілі супрацоўнікі спэцслужбаў, ён трапіў у рэанімацыю менскага шпіталя хуткай дапамогі, аднак, паводле "рэкамэндацыі з самога верху", яго неўзабаве даставілі адтуль у СІЗА КДБ. За час арышту паэт перанёс некалькі цяжкіх гіпэртанічны крызаў. Стан здароўя, паводле ягоных словаў, не нармалізаваўся і дагэтуль. Ня так даўно да Някляеву прапанавалі палячыцца ў адной з заходніх клінік, аднак беларускія ўлады не дазволілі атрымаць мэдычную дапамогу за мяжой.
Уладзімер Някляеў адзначыў у інтэрвію, што ён, "згодна з Канстытуцыяй, зьбіраецца бараніць сваё жыцьцё".
"Свабода": "Пасьля вядомых падзеяў, якія з вамі адбыліся, як вы ставіцеся да беларускіх лекараў?"
Някляеў: "Мякка кажучы, не найлепшым чынам. Але мушу адзначыць, што ў выпадку са мной мяне лячылі зусім ня лекары".
"Свабода": "Калі вы ўпершыню атрымалі належную дапамогу пасьля таго, што з вамі здарылася?"
Някляеў: "Той дапамогі, якая дапамагла б мне справіцца з маімі праблемамі, я не атрымаў увогуле. То бок абсьледаваньне атрымаў, але лячэньня, якое б магло вырашыць мае праблемы, — не. У найлепшым выпадку лекары дазвалялі сабе прамаўчаць наконт таго, што са мной, і не гаварыць відавочную няпраўду".
"Свабода": "Падчас вашага арышту мне даводзілася гутарыць з рознымі лекарамі, якія маглі кампэтэнтна гаварыць пра ваш стан. Магу сказаць, усе яны спачувалі вам. Толькі адны казалі: перадайце блізкім, калі што трэба, мы гатовыя кансультаваць, усяляк прыйсьці на дапамогу. Другія адзначалі: так, гэта кепска — паводзіць сябе так, як павялі ў лякарні хуткай дапамогі. Але што мы можам зрабіць у сёньняшняй сытуацыі? Намі камандуюць невукі. Не падпарадкуесься — страціш працу назаўсёды, а ў нас сем’і. Зь якой катэгорыяй спэцыялістаў вы сустракаліся часьцей? І што могуць у такой сытуацыі мэдыкі?"
Някляеў: "Найменей — не парушаць клятвы Гіпакрата. Тое, што вы сказалі пра лекараў, пра іх рознае стаўленьне, гэта насамрэч так. Калі я быў у "амэрыканцы", у мяне быў такі крыз, небясьпечны для жыцьця, што нават адміністрацыя спалохалася і выклікала "хуткую", бо дагэтуль са мной мелі справу выключна турэмныя мэдыкі. І гэтая брыгада "хуткай", калі агледзела мяне, яна інтэнсіўна пачала настойваць на тым, што мяне неабходна неадкладна шпіталізаваць у стацыянар, што ў той сытуацыі, у якой я знаходжуся, існуе рэальная пагроза для майго жыцьця. Але іх жорстка выставілі з камэры і далей на вуліцу. Гэтыя мэдыкі спрабавалі выканаць свой прафэсійны абавязак, аднак ім гэтага проста не далі зрабіць…
Але былі іншыя выпадкі. Таму лекару, які мяне выпісаў з палаты рэанімацыі ў турму, нічога не замінала сказаць — нават ня трэба было ўзгадваць клятву Гіпакрата, а проста сказаць: выбачайце, ёсьць у нас свае мэтодыкі і мы ня можам у гэтых варунках чалавека з такой траўмай выпісаць, не правёўшы неабходнага дасьледаваньня. Паводле іхных прадпісаньняў такіх хворых назіраюць найменей суткі, а не паўгадзіны, як мяне. І тое рашэньне адносна выпіскі было ўжо маральным рашэньнем. Калі б лекар той вырашыў інакш, то, думаю, ніхто б яго з працы ня выкінуў. І, напэўна, яму цяпер паціскалі б руку яго калегі. Ён цяпер даслужыўся да крэсла яшчэ большага начальніка, але, як я ведаю, руку яму стараюцца не паціскаць.
Калі я быў дома пад арыштам, то мяне лячылі турэмныя лекары. Нікога іншага не пускалі. Нехта зь іх рабіў так, як ім раілі нямэдыкі, а нехта імкнуўся зрабіць усё, што ён мог зрабіць у той сытуацыі. Адносіны таксама былі розныя".
"Свабода": "Сёньня нярэдкія выпадкі, калі да паслугаў замежнай мэдыцыны зьвяртаюцца беларускія грамадзяне, у тым ліку і высокія чыноўнікі, якія атрымліваюць у Беларусі, так бы мовіць, "самае лепшае лячэньне". Вы самі лічыце, што сапраўдную дапамогу ў вашай сытуацыі можна атрымаць толькі за мяжой?"
Някляеў: "У мяне размова ідзе пра надта сур’ёзныя рэчы. Тое, што дзяржава вынесла мне нейкі вырак, не азначае, што мяне асудзілі на калецтва, а тым больш на яшчэ горшае. Так што я не зьбіраюся зьвяртаць увагі на іх адміністрацыйныя паперы (маецца на ўвазе ліст Крымінальна-папраўчай інспэкцыі Ленінскага раёну Менску пра адмову ў дазволе на лячэньне ў адной з заходніх клінік — Радыё Свабода). Ёсьць Канстытуцыя, дзе запісана, што найвышэйшая каштоўнасьць — гэта чалавечае жыцьцё, а таму чалавек мае права любым спосабам сваё жыцьцё бараніць. І я згодна з Канстытуцыяй сваё жыцьцё бараніць буду".
"Свабода": "На ваш погляд, цяперашнюю беларускую мэдыцыну зь яе выбарковым стаўленьнем да здароўя пацыентаў, а тым больш да зьняволеных, найперш да палітвязьняў, — яе можна параўнаць з тым, што было ў сталінскія часы?"
Някляеў: "Абсалютна. Цяпер абсалютна ўсё падпарадкавана канкрэтна ўладзе, канкрэтна аднаму чалавеку, у тым ліку мэдыцына. Аказаньне мэдычнай дапамогі робіцца з аглядкай на тое, а што мне за гэта можа быць".
Поўная вэрсія інтэрвію з Уладзімерам Някляевым — у новай праграме "Свабода ў турмах".