Мікалай Аўтуховіч за кратамі, дзе апынуўся паўторна і надоўга. Арыштавалі зь вялікім шумам: узброены да зубоў атрад ажно са сталіцы прыбыў у раённы Ваўкавыск, каб ажыцьцявіць захоп гаспадара прыватных таксовак…
Арыштавалі зь цяжкім абвінавачаньнем: падрыхтоўка да тэрарыстычнага акту, нейкіх людзей знайшлі, якія сьведчылі. Але на судзе справа раптам разбурылася як дамок з гуляльных картаў. Не было ніякай падрыхтоўкі да ніякага тэракту! Ну, што ж, не дык не… Але раз сядзіць, хай сядзіць далей: пяць набояў у яго было ў шуфлядзе — па году за кожны патрон, адным словам — пяцігодку даў Аўтуховічу суд, ня здолеўшы тэрарыстам яго назваць.
Чаму яго ўсё роўна пасадзілі? Хто такі Аўтуховіч? Якую небясьпеку мае ў сабе для рэжыму? Ведаю восем гадоў яго, сутыкнуўся як журналіст. Ніколі аб ім ня чуў раней, пакуль не даведаўся аб пратэсьце прыватных таксістаў у Ваўкавыску, яны падтрымалі свайго працадаўцу Аўтуховіча ў канфлікце з уладамі. Спачатку пачаў галадоўку ён сам: суд арыштаваў таксоўкі, якія належалі яму як прадпрымальніку.
Час дазваляе зрабіць спробу асэнсаваць. Ня столькі даваць ацэнкі — што ён за чалавек, колькі паразважаць — якім ён мне бачыцца, якія думкі выклікае? Бунтаўнік у душы, непаслухмяны бізнэсмэн, нязручны для ўлады чалавек. Прыклад для іншых: не здымаць перад начальствам шапку, не хіліць галавы, ня кланяцца.
Успомнім ранейшыя часы, пачатак пакутнага шляху Аўтуховіча. Ён значны для Ваўкавыску бізнэсовец, у яго мэрсэдэсы, таксомэтры, на яго працуюць людзі, здаюць штодня выручку. У яго грошы, і ён адчувае сябе ўпэўнена, ня хоча гуляць па чужых правілах. Праяўляе самастойнасьць, непакорлівасьць, не маўчыць. Рэзкі ў выказваньнях. Асяродзьдзе Аўтуховіча, аўтапарк ягоны робіцца ачагом незалежных паводзінаў, прыватным астраўком, дзе ня лічаць патрэбным маліцца на ўладу толькі за тое, што яна дазваляе табе існаваць. Што праўда, у кабінэце Аўтуховіча на сьцяне чамусь знаёмы вусаты партрэт, якім поўныя кнігарні, што выглядае даволі эпатажна.
Бадай яму ўласьцівыя нескаронасьць, апантанасьць, пасыянарнасьць. А таксама ўменьне згуртаваць вакол сябе людзей, схіліць да падтрымкі свайго пратэсту. Што праўда, людзі гэтыя залежаць ад яго, Аўтуховіча, але гэтак жа залежаць клеркі ад чыноўніка або салдаты ад камандзіра.
Аўтуховіч зьвяртаецца па парады да адвакатаў, езьдзіць у міністэрства падаткаў і збораў, на бясконцыя паседжаньні ў гаспадарчы суд, каб законным чынам змагацца за свой бізнэс, каб давесьці сваю рацыю: ён ні ў каго нічога ня ўзяў, працуе легальна, плаціць падаткі і яго становішча ўласнае задавальняе, нічога мяняць не зьбіраецца.
Аднак весьці бізнэс тут — значыцца заўсёды быць гатовым мяняць па загаду колы, дышаль — у іншы бок перастаўляць, трымаць пастаянна нос згодна ветру. Напрыклад: сёньня табе забаронена браць на працу сваякоў, родных, хаця ўчора гэта нікога не цікавіла. Калі пачынаеш марудзіць, супрацівіцца, цябе прысьпешваюць, ціснуць, гоняць у каршэнь. А можна яшчэ ствараць перашкоды, амаль што разбураць бізнэс. Дык што: ня будзеш выконваць?! Буду, буду! Але зыбучыя пяскі тутэйшага прадпрымальніцтва не дазваляюць спаць спакойна. Назаўтра зноў рэзкая зьмена: можна браць на працу толькі сваякоў. А я не хачу! І яны ня хочуць, у іх ёсьць праца свая, яны ў гандаль не жадаюць (не кажучы, ня ўсе могуць мець бацькоў ці братоў-сёстраў)… А пляваць, ты — а-ба-вя-заны! І паказваюць чарговы рэскрыпт, які значна зьмяняе папярэдні ці зусім яго перакрэсьлівае.
А я ня буду! — адказвае Аўтуховіч. Выйшаў чарговы загад — мець максымум трох найманых працаўнікоў, а калі чатырох — тады тэрмінова заснаваць фірму, каб плаціць большыя падаткі. Стварай фірму! — загадваюць Аўтуховічу, а ён адказвае: не хачу. Не хачу, бо мяне ўсё задавальняе, як працаваў, так і хачу працаваць далей, мне гэта зручна. Раней жа нічога не парушаў, усё было ў парадку? Фірму афармляй! — ня слухаюць яго — дэкрэт жа выйшаў! А чым я вам абавязаны: вы мне дапамаглі ў чымсьці, грошы далі, машыны? Не, дык чаго камандуеце, я вам не салдат…
Такіх людзей савецкая ўлада, уласна кажучы, карала заўжды жорстка: раскулачвала, высылала без суда і сьледзтва ў нялюдзкія мясьціны, саджала ў канцлягер або проста расстрэльвала на месцы. Слова “прыватнік” у сьвядомасьці мае трывалы прысмак калі не адмоўнасьці зусім, дык ненадзейнасьці, падазронасьці для ўлады. Гаспадароў савецкая ўлада абкладала з усіх бакоў як на паляваньні, вечна камандавала, зьневажала. Абмежаваньні стварала нястомна — колькі можна мець кароваў, коней, авечак, далей — пры Хрушчове — колькі кустоў ягадных, дрэў пладовых. (Неверагодна гучыць: сьмяротную кару за гэтак званыя “эканамічныя злачынствы” Сталін скасаваў, але ў “адлігу” вярнуў расстрэлы Хрушчоў, толькі што абвясьціўшы хуткую перамогу камунізму. Пачалі арыштоўваць і судзіць тых, хто шыў у падвалах на продаж адзеньне, чым улада займацца асабліва не жадала, пакладаючы сілы на выраб атамных бомбаў. На самым гучным судовым “працэсе трыкатажнікаў” быў вынесены дваццаць адзін сьмяротны прысуд…)
Але вернемся да цяперашняга беларускага бізнэсу. Мікалай Аўтуховіч лічыў: раз парушаецца эканамічная свабода, значыцца і канстытуцыйныя свабоды пад пытаньнем апынаюцца. Аднак па-ранейшаму яму хацелася перамагчы ў судзе. І ўзьнікла думка стаць адным у полі ваяром, трапіць у Палату прадстаўнікоў. Напэўна, ён усьведамляў, што ў шуфлядзе ў начальства заўжды падрыхтаваны сьпіс будучых дэпутатаў, але кінуўся настрымгалоў у агітацыйную кампанію. Халодны душ для начальства: у дэпутаты імкнецца апанэнт, які мае ўплыў на людзей, які любіць дзейнічаць востра, парушае штораз правінцыйную цішу пратэстамі, галадоўкамі масавымі. Не, такі дэпутат уладзе яўна быў непатрэбны.
Жыхары Ваўкавыску часам адчувалі праблемы Аўтуховіча на сабе: калі яго машыны арыштоўвалі, замест таксоўкі трэба было чакаць аўтобуса. Яму выстаўлялі несусьветныя па памеру штрафы з дадаткам пені — у сотні мільярдаў рублёў, звыклыя для вуха хіба што якіх-небудзь алігархаў. Гэта ў правінцыйным горадзе, у сярэдзіне 2000-х гадоў, калі даляр каштаваў дзьве тысячы. У рэшце арыштавалі самога Аўтуховіча, а мэрсэдэсы-таксоўкі заіржэлі пад адкрытым небам бяз руху, “не дасталіся нікому”, адным словам. Бізнэс зьнішчылі, чалавека, як здавалася, зламалі. Мэта была дасягнутая. Няма на свабодзе чалавека, няма праблемы, можна ўздыхнуць спакойна.
Але Аўтуховіч пачаў сваю першую галадоўку за кратамі. Пратэст рашучы супраць арышту. Ён галадаў так доўга і ўпарта, што здарылася неверагоднае: яго мусілі выпусьціць з увагі на стан здароўя пад хатні арышт, пад Новы, 2006 год. Пачаўся працэс, яго павінны былі дастаўляць з Ваўкавыску амаль за сто кілямэтраў у Горадню ў суд. Аднойчы Аўтуховіч зьнік, суд спыніўся. Гэта стала падобным на кінасцэнар. Аўтуховіча абвясьцілі ў вышук: “узброены і вельмі небясьпечны” — зьявіліся друкаваныя аркушыкі на вакзалах. Але гэта была хлусьня, паляўнічая стрэльба Аўтуховіча ўвесь час ляжала дома, арганізатары ператрусу “заплюшчылі на гэта вочы”.
Пазьней, калі ён прызнаўся, што хаваўся ў Менску, гэта не магло не зьдзівіць. Сачыў за драматычнымі падзеямі на Плошчы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, нават ежу перапраўляў удзельнікам пратэсту. Вельмі дзіўна, што два месяцы яго не маглі знайсьці, бо чалавек нават ад карыстаньня тэлефонам не адмовіўся. На што ён спадзяваўся: што ўлада зьменіцца, і можна будзе ўздыхнуць свабодна? Не, такіх ілюзыяў у яго не было…
Затым зноў суд, зноў галадоўкі, і ўзмацненьне абвінавачаньня. Так,
падаткі Аўтуховіч плаціў, але па-старому, што не лічыцца, таксафірму не стварыў, дэкрэт праігнараваў! Так, гульні Левіяфана проціпаставіў сваю, “стварыў схему”, “каб ухіляцца ад выплаты падаткаў” па новых правілах, прадыктаваных дзяржавай, катэгарычна зазначыў суд! Але зазначыў на паперы, прысуд судзьдзя чытаў сабе пад нос, людзі пачалі абурацца, што нічога не чутно. Нават стары бацька Аўтуховіча ня змоўчаў: нічога не зразумець — за што сына саджаюць?! Канкрэтызуем: раз не стварыў фірму, значыцца працаваў без рэгістрацыі і без ліцэнзіі, “незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць”, прычым на вачах усяго гораду...
Яго пасадзілі на тры з паловай гады, прысуд прагучаў 7 ліпеня 2006 году. Разам зь ім зьняволілі калегу — Юрыя Лявонава.
Галадоўкі Мікалая Аўтуховіча выклікалі часам пытаньні: ці рэальна так часта і падоўгу не прымаць ніякай ежы? Справа далікатная, пра зьмест галодовак я не распытваў. Пасьля турэмнай, калі яму зьмянілі меру стрыманьня, выглядаў ён не раўнуючы як здань. Даходзіла празь ягоных сяброў, што піў у турме гарбату, клаў у шклянку лыжку мёду. Ці галадоўка гэта? — пытаньне. Наколькі шчыра, сумленна ён галадаў? — няверыліся скептыкі. А самім так паспрабаваць, ды яшчэ ў поўнай ізаляцыі, адкуль на свабоду перадаць свае словы, свае пачуцьці, сваю роспач амаль немагчыма? Цяжкае пытаньне, адназначна. Напэўна ён лічыў, што калі зь ім учыняюць несправядліва, зламіць хочуць, сумленьне, маральныя нормы пакідаючы за дужкамі, дык чаму яму ня выпіць гарбаты замест пустой вады, каб падтрымаць сябе, бо змаганьне наперадзе доўгае, вынікі невядомыя, а памрэш раптам, яны, ня выключана, толькі ўздыхнуць з палёгкай, яшчэ й пакпіць могуць: знайшоў дзе і зь кім у геройства гуляць. Урэшце ў слоўніку напісана, што галадоўка —гэта “адмова ад ежы на знак пратэсту”. Пра гарбату ні слова.
Напачатку 2008-га пад ціскам міжнародных арганізацый пакараньне Мікалаю Аўтуховічу зьмякчылі: папраўчыя работы па месцы жыхарства. Выпусьцілі і Юрыя Лявонава, скасаваўшы большую частку турэмнага тэрміну. Калі Аўтуховіч вярнуўся, партрэт Лукашэнкі на сьцяне замяніў на праваслаўны абраз.
Аднак жыцьця спакойнага не атрымалася: прысланы праз год са сталіцы спэцназ схапіў яго, а таксама калегаў Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенку. Лявонаву пашанцавала больш: яго пазьней выпусьцілі, Асіпенку давялося чакаць волі значна болей часу. Аўтуховіч жа працягвае сядзець у івацэвіцкай калёніі № 5, што ня вельмі далёка ад роднага Ваўкавыску. Дарэчы, схапілі ўсіх разам у “гадавіну” — 9 лютага 2009-га — дакладна праз тры гады пасьля гучных уцёкаў Аўтуховіча. У супадзеньне верыцца зь цяжкасьцю.
І ўсплывае нейкая цьмяная гісторыя быццам бы са знойдзеным у Горадні іржавым гранатамётам, схаваным у восеньнім лісьце, якую напачатку ніяк з Аўтуховічам ня зьвязвалі нават. І пачынаюць апазыцыянэраў на допыты выклікаць: што знаюць пра нейкі цьмяны гранатамёт іржавы? І толькі значна пазьней у сталіцы працэс Аўтуховіча пачынаецца, і даходзіць зь яго, што быццам бы з таго іржавага гранатамёту “хтосьці, дзесьці, калісьці” марыў стрэліць ажно ў машыну старшыні аблвыканкаму Гарадзенскага Саўчанкі. І Саўчанка выкліканы ў якасьці сьведкі, але ў суд не зьяўляецца: яго толькі што звольніў раптоўна Лукашэнка з пасады і дзе той знаходзіцца — нікому невядома. Але Ўладзімір Саўчанка нарэшце прыходзіць на працэс і робіць заяву: ніякага тэракту супраць яго Аўтуховіч не рыхтаваў… Ну, добра, пагаджаецца суд: тады дамо яму пяць гадоў турмы за пяць патронаў.
У Аўтуховічу бадай ужываюцца сьмеласьць, рашучасьць, адвага з пэўнай наіўнасьцю, часам з безразважнай упартасьцю. Ён ваяваў ва Аўганістане, гэта была не яго вайна, за што было змагацца маладому беларусу ў далёкіх азіяцкіх гарах? Ён быў толькі ўдзельнікам, толькі выконваў загад, але ордэн сьведчыць сам за сябе і два баявыя мэдалі таксама, ня проста юбілейныя адзнакі.
Бадай можна назваць “асабістай вайною” высілкі Аўтуховіча, каб уратаваць свой бізнэс, давесьці сваю рацыю, даказаць, што ён не парушальнік. Гэта была мірная барацьба, хаця ёй пасьпяшалі надаць узброены “прысмак”, стрэльбу прыплялі, гранатамёт іржавы, пяць патронаў нарэшце. Напэўна, ён перабольшыў свае сілы, памыліўся, што можа падужацца зь дзяржаўнай махінай… На жаль, пацярпелі людзі, якія былі побач зь ім, якія яго падтрымлівалі.
Так, ён проста змагаўся за свой бізнэс, за тое, каб самому распараджацца сваім лёсам, сваёй уласнасьцю, самому прымаць рашэньні, ня больш за тое. Але гэта якраз самае небясьпечнае, запярэчылі яму: ня трэба змагацца, трэба падпарадкоўвацца, такія правілы гульні.
Сяргей Астраўцоў, пісьменьнік, журналіст
УСЕ ПАРТРЭТЫ НА ФОНЕ КРАТАЎ

Хто такі Аўтуховіч?

Змаганьне за бізнэс

Арыштаваныя мэрсэдэсы

Хатні арышт, уцёкі, прысуд

Галадоўка з гарбатай?

“Іржавы гранатамёт”

Баявыя ўзнагароды