Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натальля Радзіна атрымае прэмію Свабоды Прэсы


Натальля Радзіна
Натальля Радзіна
Беларуская журналістка Натальля Радзіна атрымае прэстыжную Міжнародную ўзнагароду Свабоды Прэсы за 2011 год. Пра гэта паведаміў сёньня міжнародны Камітэт абароны журналістаў. Названая ўзнагарода прысуджаецца журналістам за сьмеласьць, выяўленую пры выкананьні прафэсійных абавязкаў у складаных абставінах.

Натальля Радзіна - рэдактарка сайту Хартыя 97 - была арыштаваная пасьля пратэстаў 19 сьнежня 2010 году ў Менску. Яе абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў - артыкул, які прадугледжвае пакараньне да 15 гадоў пазбаўленьня волі. Журналістку вызвалілі да суду з умовай абмежаваньня перамяшчэньняў і загадалі перасяліцца ў Кобрын. Радзіна ўцякла зь Беларусі ў Расею, а затым атрымала палітычны прытулак у Літве.

Апрача Натальлі Радзінай узнагароды за журналісцкую сьмеласьць сёлета атрымаюць яшчэ тры журналісты: Мансур аль-Джамры з Бахрэйну, Хавіер Артура Вальдэс Кардэнас з Мэксыкі і Умар Чыма з Пакістану.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG