На гэтым тыдні «Кібэрпартызаны» апублікавалі архіў зваротаў у Камітэт дзяржаўнай бясьпекі за 9 гадоў з узламанай базы КДБ, Аляксандар Лукашэнка наведаў Гомельскую вобласьць і пачалася агітацыйная кампанія да выбараў у Каардынацыйную раду.
Старшы дасьледчык Цэнтра новых ідэй (ЦНІ) Генадзь Коршунаў аналізуе асноўныя тэндэнцыі ў палітыцы рэпрэсіяў, адзначае асаблівую ўвагу сілавікоў да дыяспараў і выбараў у Каардынацыйную раду і дае несуцяшальны прагноз на год.
Адной з важных тэмаў выступу Аляксандра Лукашэнкі на VII Усебеларускім народным сходзе было падвядзеньне вынікаў ягонага 30-гадовага кіраваньня.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, што будзе ўяўляць сабою новы склад Каардынацыйнай рады, ці не пачне КР канкураваць з офісам Сьвятланы Ціханоўскай, і расказвае, як афіцыйная прапаганда рэагуе на выбары ў Раду.
Палітычны аглядальнік Свабода Валер Карбалевіч — пра атмасфэру і рашэньні «Ўсебеларускага народнага сходу».
Што галоўнае ў новай беларускай ваеннай дактрыне? Ці азначае ваяўнічая рыторыка Лукашэнкі, што ўцягваньне Беларусі ў вайну непазьбежнае? Чым адрозьніваюцца беларуская і расейская ваенныя дактрыны?
Чаму Лукашэнка пагражае сваякам палітэмігрантаў? У чым сэнс новай ваеннай дактрыны Беларусі? Ці рыхтуе Лукашэнка беларусаў да вайны? Як памяняецца роля УНС у яго новым канстытуцыйным статусе?
Напярэдадні сходу частка не спрактыкаваных у палітыцы асобаў пад узьдзеяньнем афіцыйных СМІ чакала нейкага сур’ёзнага абмеркаваньня і лёсавызначальных рашэньняў. Масаваная прапаганда вакол УНС спарадзіла ў абываталя завышаныя чаканьні. Але нават на якасную імітацыю ўлады не наважыліся.
Сэнсацыі не адбылося: як усе і чакалі, Лукашэнка абраны старшынём Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цяпер фармальна ў яго два тытулы.
Прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч аналізуе, навошта беларускія ўлады гэтак доўга і зацята змагаюцца супраць індывідуальных прадпрымальнікаў, тлумачыць, хто прыйдзе на месца ІП і як гэта адаб’ецца на спажывецкіх цэнах.
Гісторыя перасьледу палітоляга Андрэя Суздальцава сьведчыць пра тое, што цяпер на прасторах Беларусі і Расеі любіць абодвух правадыроў прадпісана аднолькава.
20 красавіка ў Беларусі прайшоў традыцыйны суботнік. Як звычайна, у ім у прымусовым парадку ўдзельнічалі ўсе, хто працуе на дзяржаўных прадпрыемствах і ва ўстановах. Прадпрыемствы вымушаны пералічваць у фонд суботніка пэўныя сумы.
Крызіс на Блізкім Усходзе, рэакцыя Беларусі, а таксама ўдзел Лукашэнкі ў нарадзе па сельскай гаспадарцы. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.
Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук аналізуе, ці чакаць беларусам дэвальвацыі, разважае, чаму ўлады ня могуць рэальна абмежаваць імпарт, і адказвае на пытаньне, ці варта чакаць масавай працоўнай міграцыі ў Беларусь.
Улады сутыкнуліся з вострай праблемай недахопу працоўных рук. Спрабуюць яе неяк вырашыць, але ўсе меры зводзяцца галоўным чынам да звыклага спосабу — гвалту, узмацненьня «прыгоннай» залежнасьці грамадзян ад дзяржавы.
Ці павялічваюць санкцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі? Як яны могуць прывесьці да зьмены паводзінаў рэжыму Лукашэнкі? Ці могуць санкцыі паўплываць на вызваленьне палітвязьняў?
Першая ў гісторыі прамая ваенная атака Ірана супраць Ізраіля стала чыньнікам рэзкай эскаляцыі сытуацыі на Блізкім Усходзе, які ўжо больш як 70 гадоў называюць парахавой бочкай сьвету. Рэгіёну пагражае вялікая вайна. Як на гэты крызіс адрэагавалі ў Беларусі?
Дзень касманаўтыкі, палёт беларускі Марыны Васілеўскай не выглядаюць важкімі нагодамі. Лукашэнка ў апошнія гады ў сярэднім сустракаецца з Пуціным раз на месяц ці два. Сёлета двойчы — у Санкт-Пецярбургу ў студзені і ў Казані ў лютым.
Пуціну спатрэбіўся тэрміновы прыезд Лукашэнкі, каб празь яго агучыць прапагандысцкую прапанову мірных перамоваў з Украінай на базе праекту стамбульскіх пагадненьняў 2022 году.
Тэзу пра тое, што палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі выйшлі на плято, выказаў яшчэ летась у верасьні старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёляг, дасьледчык рэпрэсіяў у Беларусі Генадзь Коршунаў.
Праваабарончая арганізацыя Freedom House апублікавала штогадовы даклад «Краіны пераходнага пэрыяду – 2024: падзел рэгіёну на аўтакратыі і дэмакратыі».
9 красавіка Лукашэнка правёў вялікую нараду аб праблемах айчыннай прамысловасьці. Як выявілася, прамысловасьць за гэты час сутыкнулася з мноствам выклікаў.
Палёт у космас беларускі Васілеўскай — посьпех краіны і народу, ці — толькі піяр Лукашэнкі? Ці варта дзякаваць Расеі за гэты касьмічны палёт? Чаму стаўленьне да касьмічнай экспэдыцыі Васілеўскай падзяляе беларусаў?
Таталітарны рэжым мае патрэбу ў шчырай адданасьці і падтрымцы народу, а ня толькі ў гвалце. Гвалту ў сёньняшняй Беларусі дастаткова, а вось народнай любові не відаць. Таму Лукашэнка і мяняе кіраўніка, адказнага за ідэалягічную працу.
Прапановы аналітыка Арцёма Шрайбмана наконт перагляду стратэгіі Захаду адносна Беларусі выклікалі дыскусію. Яму, у прыватнасьці, пярэчылі палітоляг, кіраўнік інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Лукашэнка заяўляе: «Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра». Здавалася б, у такім разе слоган «Лукашэнка — гэта вайна» павінен быў трывала прычапіцца да яго. Аднак насамрэч усё больш складана і супярэчліва, мяркуе палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Лукашэнку хацелася б, каб усе наўкол верылі і прызнавалі, што прыдуманы ім УНС — гэта і ёсьць народ. Такая магія ілюзіі і самападману. Але ёсьць вялікі сумнеў, што гэты заляжалы палітычны тавар удасца «прадаць» грамадзтву.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч дыскутуе з Арцёмам Шрайбманам наконт стаўленьня Захаду да Беларусі і тлумачыць аб’ектыўныя прычыны, чаму Эўразьвяз ня можа мець стратэгіі ў дачыненьні да дыктатарскай Беларусі.
Як мяняецца інтэнсіўнасьць палітычных рэпрэсіяў, ці можна яе вымераць? Што азначае той факт, што ўжо працяглы час колькасьць палітвязьняў у Беларусі вагаецца каля лічбы 1500? Ці мянялася рэпрэсіўная палітыка ў сувязі з увядзеньнем новых санкцыяў?
Ужо другі раз за кароткі час Аляксандр Лукашэнка наведвае заходнюю мяжу і выступае з ваяўнічымі заявамі. Такімі крокамі ён палохае грамадзтва і стварае вобраз, які атаясамліваецца з вайной.
Усебеларускі народны сход, паводле задумы, павінен пасьля сыходу Лукашэнкі стаць засьцерагальнікам супраць слабога кіраўніка, які здольны прывесьці да разбурэньня рэжыму.
Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.
Ці нападзе расейскае і беларускае войска на Літву, як гэта прагназуе Сахашчык? Чаму Захад спачувае расейцам у сувязі з тэрактам у Падмаскоўі? Палітычная адліга — абавязковая ўмова пераменаў у Беларусі?
Расейская прапаганда і афіцыйныя асобы сьцьвярджаюць, што тэракт у Падмаскоўі нібыта арганізавала Ўкраіна, украінскія ўлады. Між тым з расповеду Лукашэнкі вынікае, што насамрэч у тэрарыстаў ніякага «акна» на ўкраінскай мяжы не было, яны ўцякалі ў Беларусь.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка расказаў сваю вэрсію ўдзелу беларускіх спэцслужбаў у затрыманьні меркаваных выканаўцаў тэракту ў Падмаскоўі. Раней пра гэта казаў амбасадар Беларусі ў Расеі Дзьмітры Круты.
Маштабная трагедыя ў падмаскоўным «Крокус Сіці Холе» — вялізная колькасьць ні ў чым не вінаватых ахвяраў — выклікала адназначную рэакцыю ў сьвеце. Якімі могуць быць палітычныя наступствы гэтага тэракту?
Сёньня ў праграме «Панарама» тэлеканалу Беларусь-1 паказалі інтэрвію з палітзьняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк. Зь ёю гутарыла Анастасія Бенедзісюк.
Што азначае абраньне старшынём Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергеенкі — былога кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі? Якая функцыя Палаты прадстаўнікоў у сыстэме ўлады ў Беларусі? Як зьменіцца гэтая роля пасьля фармаваньня Ўсебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе?
Чаму палёт беларускай грамадзянкі ў космас — гэта палітычны праект Лукашэнкі, і як новы кіраўнік Палаты Прадстаўнікоў пайшоў на паніжэньне.
21 сакавіка ў космас упершыню выпраўляецца грамадзянка Беларусі Марына Васілеўская. Беларускія дзяржаўныя мэдыя ўдзяляюць гэтай падзеі вялізную ўвагу. Напярэдадні Аляксандар Лукашэнка размаўляў з экіпажам па відэасувязі, «даваў устаноўкі» наконт палёту.
Дасьледчы цэнтар Beroc сёньня прадставіў вынікі дасьледаваньня, у якім вывучаліся эканамічныя паводзіны і перавагі беларусаў.
Такія высновы можна зрабіць на падставе параўнаньня сёлетняга лютаўскага апытаньня Chatham House з апытаньнем, якое праводзілі ў Беларусі ў 2009 годзе.
Пра што сьведчаць афіцыйныя вынікі выбараў у РФ? Ці дазволіць Пуцін Лукашэнку балятавацца на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году? Якімі могуць быць зьмены ў палітыцы Крамля пасьля пераабраньня Пуціна?
Палітычная кампанія ў Расеі пад назвай «прэзыдэнцкія выбары» скончылася ўсім вядомым вынікам, які многія загадзя прагназавалі.
Якімі былі маштабы пратэстнай акцыі «Поўдзень супраць Пуціна» падчас расейскіх прэзыдэнцкіх выбараў? Чым цяперашнія выбары ў Расеі падобныя і чым адрозныя ад галасаваньняў у Беларусі ў 2020-м, 2022-м, 2024-м гадах? Ці прызнае Захад вынікі сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў у РФ?
Спаўняецца 10 гадоў з моманту расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму. Магчыма, менавіта ад гэтай падзеі будучыя гісторыкі павядуць адлік новай эпохі, якая атрымае назву «посткрымская».
Якім можа быць плён акцыі «Поўдзень», заплянаванай расейскай апазыцыяй на дзень галасаваньня 17 сакавіка? Ці зьменіцца палітыка Пуціна пасьля пераабраньня? Якая роля ў ягоных плянах адведзена Беларусі? Ці адбудуцца сёлета мірныя перамовы наконт вайны ва Ўкраіне?
Як зьмяніўся мэдыйны ляндшафт Беларусі за апошні год? Ці страцілі незалежныя СМІ частку сваёй аўдыторыі? Каму дасталася аўдыторыя Tut.by? У чым асаблівасьці спажываньня беларусамі прадукцыі расейскіх і ўкраінскіх мэдыя?
Як эўрапейскія чальцы NATO рыхтуюцца да магчымага вяртаньня ў Белы дом у Вашынгтоне Дональда Трампа? Ці выведзе ён ЗША з Паўночнаатлянтычнага альянсу? Ці здолее Эўропа самастойна несьці цяжар падтрымкі Ўкраіны ў вайне?
У выніку агрэсіі Расеі супраць Украіны Паўночнаатлянтычны альянс умацаваў сваю ролю і місію ў сыстэме міжнародных адносінаў, зь якімі ня мог канчаткова вызначыцца цягам апошняй чвэрці стагодзьдзя.
Загрузіць яшчэ