Невядомыя разьбілі каля 60 надмагільляў на каталіцкіх могілках у Лідзе, якім больш за 220 гадоў. Міліцыя шукае хуліганаў.
Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч аспрэчвае, што яго і ягоную жонку супрацоўнікі ДАІ заўважылі ў нецьвярозым стане.
У Лідзе паставілі помнік Гедзіміну. Адкрыюць яго 7 верасьня падчас фэстывалю Lidbeer.
Тэрыторыю «бязьвізу» ў Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцях згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі аб’ядналі і павялічылі на пяць раёнаў. Свабода сабрала 12 цікавых мясьцінаў, якія варта наведаць на новай бязьвізавай тэрыторыі.
Станіслаў Цыбінскі паўтара года таму выйшаў з калёніі, уладкаваўся на дзьве працы і 80% заробку аддае на дабрачыннасьць. За гэты час ён ні разу не парушыў закону. Аднак дагэтуль міліцыянты клапоцяцца пра тое, каб ягоныя суседзі і калегі ведалі пра мінулае мужчыны.
Аграном гаспадаркі «Доцішкі» ў Воранаўскім раёне ехала па яблыневым садзе на машыне і наехала на сваю супрацоўніцу, якая спала ў траве. У Горадзенскім абласным судзе разгледзелі апэляцыйныя скаргу і пратэст на рашэньне Воранаўскага раённага суду ў гэтай справе 8 жніўня.
Сьледчы камітэт пісьмова адказаў маці Міхала Рыштоўскага, якога камісавалі з войска на 4-й стадыі анкалёгіі страўніка, што падставаў для праверкі з нагоды сьмерці сына няма.
Больш за 20 гадоў у Горадні па начах пякуць грузінскі хлеб. Штодня тысяча сьвежых хачапуры і лавашоў разыходзіцца па горадзе. Гаспадар лепіць булачкі нароўні зь іншымі супрацоўнікамі. Адносіны ў пякарні амаль сямейныя, а работнікі ня хочуць сыходзіць у адпачынак.
Спэцпраект Свабоды «Дзе не ступала нага Лукашэнкі». Частка ІІ
Маці 12-гадовага Максіма Макарэвіча з Горадні кажа, што сыну не хапае патрэбных для жыцьця лекаў, а з крывацёкамі іх не прапускаюць у шпіталі без чаргі. Мэдыкі запэўніваюць, што мэдыкамэнтаў дастаткова, а дапамога аказваецца своечасова.
«Набываюць усё. Усё што заўгодна. У кожныя выходныя тут турыстычныя аўтобусы», — кажуць у горадзенскай краме трыкатажу. Бязьвізавыя турысты ў цэнтры Горадні паказалі свае пакупкі. Праўда, акрамя адной.
26-гадоваму Міхалу Рыштоўскаму з Горадзеншчыны ў войску сёлета паставілі дыягназ «анкалёгія страўніка чацьвёртай стадыі» і камісавалі. Праз чатыры месяцы, 20 ліпеня, ён памёр. Сваякі думюць, што яго прызвалі ўжо хворага, бо бракавала прызыўнікоў.
У Горадні захаваўся нататнік, які вёў вязень гета ў 1943 годзе. Сёлета 23 ліпеня ў горадзенскім «Цэнтры гарадзкога жыцьця» паказалі пэрформанс паводле нататніка.
Удзельнікі адной з самых пасьпяховых маладых ініцыятываў Горадні «Хата ня з краю» расказалі, чаму іх слухаюцца чыноўнікі. Свабода вылучыла самыя істотныя парады.
Суд у справе сьмерці падлетка-цяжкаатлета Андрэя Дараховіча апытвае сьведак — іншых навучэнцаў, якія адзін за адным расказваюць пра выпадкі дзедаўшчыны ў калектыве. Раней яны не казалі пра гэта, бо баяліся.
18-гадовы хлапец тройчы ўдарыў у грудзі 16-гадовага навучэнца лідзкай вучэльні алімпійскага рэзэрву. У таго спынілася сэрца. Справу пачалі разглядаць у судзе Шчучынскага раёну 17 ліпеня.
Барбара Шчука ўсё дзяцінства правяла ў Кобраўцах — вёсцы за Астрыной, мястэчкам у Шчучынскім раёне на Горадзеншчыне. У бацькоўскі дом цяпер прыяжджаюць як на лецішча. А пра тое, што было «за польскім часам», нагадвае хіба толькі стары куфар у адрыне.
Трэці дзень на могілках у горадзе Сьвіслач на Горадзеншчыне ідуць працы па эксгумацыі парэштак, які могуць належаць брату Кастуся Каліноўскага Віктару.
Горадзенскага актывіста Мечыслава Супрона асудзілі на 127,5 рублёў штрафу (5 базавых велічынь). Раней ён павесіў на старым мосьце ў Горадні плякат «Нёман атручаны лідзкай ЖКГ».
Актывіста з Горадні Аляксандра Лаўрэнцьева і расейскага актывіста Алега Савіна зьбілі ў Беластоку. Абодва былі ў майках з выявай Пагоні і надпісам Belarus.
Загрузіць яшчэ