Сябра гарадзенскай арганізацыі БХД Антон Войцехаў быў асуджаны за ўдзел у двух «маршах недармаедаў». На першы раз яго аштрафавалі, а другім разам прысудзілі 10 сутак арышту. Свабодзе Войцехаў сказаў, што ўпершыню сядзеў на сутках.
Пра Дзень Волі і яшчэ 14 дзён у турме Свабодзе распавёў гарадзенскі актывіст і праваабаронца Эдвард Дмухоўскі.
63-гадовы Мікалай Салянік з Горадні, які адседзеў 7 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў», кажа, што турма не зьмяніла ягоных поглядаў на дзейную беларускую ўладу, а толькі загартавала перакананьне, што ўладу трэба мяняць.
Апазыцыйны актывіст з Наваградку Вадзім Лявон быў асуджаны на сем сутак арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі. Цяпер ён рыхтуе дакумэнты ў суд на міліцыянта, які напісаў на яго заяву аб сваім зьбіваньні, і на сьведкаў, якія давалі паказаньні ў судзе супраць яго.
Актывіст зь Бярозаўкі Лідзкага раёну Вітольд Ашурак быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў» 17 лютага ў Менску. Ён адбываў пакараньне ў Лідзе і сёньня выйшаў на волю.
Актывіста зь Ліды Валерыя Мінца засудзілі за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбываўся ў Менску 17 лютага.
У Горадні вынесеныя чарговыя прысуды за акцыю «недармаедаў», якая адбылася там 15 сакавіка.
На волю пасьля 15 сутак арышту выйшаў сябра гарадзенскай арганізацыі БХД Сяргей Верамеенка. Ён быў асуджаны за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
Лаўрэнцьеў быў адным з найбольш актыўных удзельнікаў «Маршу недармаедаў» у Горадні, які адбываўся 15 сакавіка. Ён быў адзіны, каго міліцыя затрымала адразу пасьля акцыі і зьмясьціла ў ізалятар.
Марчык быў асуджаны Слонімскім раённым судом на пяць сутак арышту за ўдзел у «Маршы недармаедаў».
Ён адседзеў 13 сутак за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 19 лютага. Стала вядома, што на Вадзіма Саранчукова, пакуль ён сядзеў у СІЗА, склалі новы пратакол.
Ён быў асуджаны на 13 сутак за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў», якая адбылася ў Горадні 19 лютага.
Паседжаньне Гарадзенскага абласнога суду адбывалася пры адсутнасьці Анатоля Мышкевіча і Яўгена Браўна, якія падавалі скаргу на рашэньне Ленінскага раённага суду Горадні. Паводле праваабаронцаў, падобнае ў гарадзенскіх судах адбываецца ўпершыню.
Санкцыянаваны гарадзенскімі ўладамі мітынг, прысьвечаны 99 угодкам БНР, адбываўся пад бел-чырвона-белымі і чырвона-зялёнымі сьцягамі. Сход заклікаў улады вызваліць арыштаваных актывістаў і спыніць перасьлед журналістаў і актыўных грамадзян.
Дазвол на правядзеньне мерапрыемства атрымала кампанія «Гавары праўду». Іншыя палітычныя апазыцыйныя палітычныя партыі ўдзелу не бяруць.
Сябра Партыі БНФ Сяргея Трафімчыка каля дому пільнуе міліцэйская машына. Свабодзе ён распавёў, што ўчастковы зь Ліды прыяжджаў яшчэ ўчора, але ён ехаць адмовіўся, бо ня бачыў прычыны.
Уладзімера Літвіна і Івана Бедку затрымалі, калі яны выходзілі з дому. Цяпер абодва знаходзяцца ў пастарунку.
Слонімскі раённы суд прызнаў яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Віктара Марчыка людзі ў цывільным схапілі адразу пасьля «Народнага сходу», які адбыўся ў мінулую нядзелю на прыступках Слонімскага райвыканкаму. Ён быў адзіным затрыманым.
У Леніскім судзе Горадні 23 сакавіка асудзілі шэраг удзельнікаў акцыяў «недармаедаў». Сярод падсудных былі ня толькі грамадзкія актывісты, а і звычайныя людзі.
Загрузіць яшчэ