У Ленінскім судзе Горадні праходзіць працэс па пазове старшыні Гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова да Гарадзенскай абласной тэлерадыёкампаніі пра абарону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. Працэс ідзе на беларускай мове, нягледзячы на хадайніцтва адказчыка весьці яго па-расейку.
Дзясятая па ліку беларуская дыктоўка пройдзе ў Горадні 6 ліпеня. Сёлета тэкст прадыктуе прафэсар Аляксей Пяткевіч.
У Горадні на 61-м годзе жыцьця памёр, доктар філялягічных навук, прафэсар, літаратуразнаўца, літаратурны крытык Ігар Жук.
У вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну паблізу літоўскае мяжы мастакі з Горадні і Менску распачынаюць трэці пленэр «Артсалат», працы зь якога праз тыдзень упрыгожаць навакольле.
Супраць каардынатара руху «За свабоду» па Гарадзенскай вобласьці Вадзіма Лявона спынілі адміністрацыйную справу за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі.
Гарадзенка Марыя Пятачэнка праз інтэрнэт пачала збор подпісаў да гарадзкіх уладаў за тое, каб шыльды ў горадзе дубляваліся беларускай лацінкай, а прыпынкі ў гарадзкім транспарце аб’яўлялі, як на беларускай, так і на ангельскай мове.
«Лідзкае піва» запрашае напісаць агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Гэты праект — своеасаблівы падарунак да 950-годзьдзя Менску. Імпрэза адбудзецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 24 чэрвеня.
Сталічная тэлевізія (СТВ) паказала ў эфіры відэаролік з сайта «Газеты Слонімскай», не спытаўшыся дазволу і не зрабіўшы спасылкі на аўтараў.
У Ленінскім судзе Горадні 20 чэрвеня адбылося апытаньне бакоў па пазове старшыні гарадзенскай арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова да абласной тэлерадыёкампаніі пра абарону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі. На 6 ліпеня прызначанае паседжаньне суду.
Жыхары мікрараёну «Альшанка» ў Горадні зьбіраюць подпісы пад калектыўным зваротам да ўладаў з патрабаваньнем палепшыць якасьць іх жыцьця ў мікрараёне. Пакуль яны выставілі патрабаваньні з 10 пунктаў.
У Ленінскім судзе Горадні пачынаецца разгляд скаргі старшыні гарадзенскай арганізацыі БНФ пра абарону гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі да абласной тэлерадыёкампаніі.
Актывісту Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенчы ўлады адмовілі ў правядзеньні пікета супраць дэкрэту № 3 на падставе таго, што на працягу году ён двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці.
У Швайцарскай даліне ў Горадні ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагодзьдзя. Менавіта 16 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменьніца стала ганаровай грамадзянкай Горадні.
Старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс атрымала адказ зь Міністэрства адукацыі на ліст у абарону школ з польскай мовай навучаньня ў Горадні і Ваўкавыску. Ліст, пад якім падпісаліся блізу шасьці тысяч чалавек з усяе Беларусі, быў накіраваны ў адміністрацыю Лукашэнкі.
Гарадзенец Аляксандар Зімін апублікаваў у сацсетках зварот да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і міністра культуры — аднавіць у Горадні ўзарваную савецкімі ўладамі ў 1961 годзе Фару Вітаўта. За некалькі дзён пад зваротам падпісаліся звыш 150 чалавек.
Горадзенскі абласны суд адмяніў рашэньне Ваўкавыскага раённага суду, паводле якога Натальля Буданава была асуджаная на штраф у 13 базавых велічыняў за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 26 сакавіка. Паводле новага рашэньня Буданавай вынесена толькі папярэджаньне. Але яна ня згодная і з гэтым.
У сеціве зьявіўся сольны альбом гарадзенскага вакаліста гурта Dzieciuki Алеся Дзянісава «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на вершы гарадзенскага паэта Алеся Чобата з аднайменнага зборніка.
Сябра гарадзенскай арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету, мэта якога — адмена дэкрэту № 3.
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў, каб тыя паспрыялі выкананьню рашэньняў і рэкамэндацый міжнародных арганізацый у галіне правоў чалавека.
Вадзім Саранчукоў, старшыня гарадзенскай гарадзкой арганізацыі БНФ, намераны абараняць праз суд гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.
Загрузіць яшчэ