Вядомая актывістка АГП, былая кандыдатка ў дэпутаты Вольга Маёрава пагражае выхадам з партыі ў сувязі зь неадмовай Ганны Канапацкай ад дэпутацкага мандату.
Намесьнік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец мае намер вылучацца на пасаду старшыні руху на справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі, якая заплянаваная на кастрычнік.
У Фрунзенскім судзе Менску завяршыўся працэс па гучнай справе раварыста, які зьбіў мінака бэйсбольнай бітай.
Кіраўнік місіі назіральнікаў ад краінаў СНД Сяргей Лебедзеў сказаў, што ніводзін зь мясцовых назіральнікаў не паведамляў ім пра парушэньні на выбарчых участках.
На ранішняй прэс-канфэрэнцыі па выніках парлямэнцкіх выбараў Лідзія Ярмошына заявіла, што сярод абраных дэпутатаў ёсьць Алена Анісім, «якая далучае сябе да апазыцыі».
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла, што ў 97-й акрузе, дзе балятуецца кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах-2015 Тацяна Караткевіч («Гавары праўду»), перамагла кандыдатка ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.
Як сказала старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына, паводле яўкі на выбары на 18.00 можна сказаць, што «парлямэнцкія выбары ў Беларусі паўсюль адбыліся».
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына аспрэчыла меркаваньне назіральніка Паўла Знаўца пра тое, што на выбарах пануе атмасфэра страху, а датэрміновае галасаваньне суправаджалася запалохваньнем выбарцаў.
Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына паведаміла, што на 12 гадзіну ў Беларусі яўка на выбары склала 42,3 працэнты, а ў некаторых акругах ужо прагаласавала больш за палову выбарнікаў, таму можна лічыць, што выбары там адбыліся.
Усяго 197 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, альбо больш за 9 мільёнаў даляраў выдаткавана на цяперашнія выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Гэтая сума параўнальная з «выбарчым бюджэтам» мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.
Пракуратура Менску вярнула на дадатковае расьсьледаваньне ў Сьледчы камітэт крымінальную справу жыхара Рудзенску Ўладзімера Кондруся, якога праваабаронцы Беларусі прызналі палітвязьнем.
Экс-гендырэктар хакейнага клюбу «Дынама-Менск» Максім Суботкін зьвяртаўся са сьледчага ізалятара да Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем аб памілаваньні, але яму было адмоўлена.
У Першамайскім судзе Менску 8 верасьня пачнецца працэс па справе былога гендырэктара «Дынама-Менск» Максіма Суботкіна.
У Маскоўскім судзе Менску агалошаны прысуд экс-гендырэктару баскетбольнага клюбу Цмокі-Менск Канстанціну Шараверу.
Грынкевічу пагражае 9 гадоў калёніі. Пацярпелы ня хоча яму дараваць і просіць максымальнага пакараньня.
У Фрунзэнскім судзе Менску пачаўся працэс па справе менскага раварыста, які ўдарыў мінака бэйсбольнай бітай. На лаве падсудных — 30-гадовы Анатоль Грынкевіч, індывідуальны прадпрымальнік. Пацярпелы — Васіль Дземідовіч, яму 17 гадоў.
7 верасьня ў Маскоўскім судзе Менску будзе абвешчаны прысуд былому гендырэктару баскетбольнага клюбу «Цмокі-Менск» Канcтанціну Шараверы, якога абвінавачваюць ў крадзяжы грошай клюбу праз злоўжываньне службовым становішчам.
Затрыманых актывістаў «Маладога фронту» і журналістаў Радыё Свабода вызвалілі зь міліцэйскага пастарунку ў Веткаўскім раёне.
Актывісты «Маладога фронту» капаюць акопы ў лесе недалёка ад Веткі, за 25 км ад расейскай мяжы. Акцыя «Маладога фронту» зьвязаная з агрэсіяй Расеі адносна Ўкраіны: на думку яе ўдзельнікаў, беларусам таксама трэба быць гатовымі да адпору расейскай агрэсіі.
Пра гэта Антон Матолька і ягоная адвакатка Марыя Колесава-Гудзіліна паведамілі журналістам пасьля агалошваньня пастановы
Загрузіць яшчэ