Vinsent дасьць «шчыры» канцэрт у Менску

Vinsent. Фота з асабістых архіваў Вінсэнта

15 кастрычніка ў клюбе «RE:PUBLIC» пройдзе «шчыры» фэстываль «Зробім лепш!». Гэтым фэстам «Арт Сядзіба» і ініцыятыва «Беларускі Гальфстрым» пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода распачынаюць сэрыю імпрэзаў зь беларускімі гуртамі пад агульнай канцэпцыяй «шчырыя канцэрты». У першым фэстывалі возьмуць удзел чатыры гурты — NAVI, HURMA, AMAROKA і VINSENT.
Vinsent, вядучы праграмы «Цырк за дротам» на Радыё Свабода, не выступаў у Беларусі паўтара году, апошні раз — 9 траўня 2012 г. таксама у клюбе «Рэ:паблік».

Паводле арганізатараў, уваход на «шчырыя канцэрты» будзе бясплатны. Абмежаваньне адно — зьмяшчальнасьць клюба. Але цягам усёй імпрэзы будзе працаваць каса. У ёй наведнік зможа дабраахвотна купіць любую колькасьць квіткоў за 50 тысячаў. Грошы за квіткі пойдуць на арганізацыю наступных канцэртаў.

Кіраўнік Арт Сядзібы Павал Белавус у інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што «шчырыя» канцэрты — тэст беларусаў на шчодрасьць:

«Нешматлікія беларускія гурты могуць самастойна сабраць вялікі клюб. Людзі дрэнна ходзяць на сваіх. Лепш ім аддаць 100 даляраў за „Depeche mode“ ці 50 за Зэмфіру, чым пяць даляраў за беларускі канцэрт. Таму мы і вырашылі — няхай усе прыходзяць на канцэрт бясплатна. Агульнае правіла „шчырых канцэртаў“ вельмі простае: Калі ёсьць грошы і адчуваеш сябе шчырым і шчодрым беларусам, які хоча аддзячыць гуртам і арганізатарам за мерапрыемства — купі квіток у любы момант на працягу імпрэзы. Калі пераможа „сквапнасьць“, то значыць і ідэя нашая памрэ».

У фэстывалі прымуць удзел чатыры гурты — NAVI, HURMA, AMAROKA і VINSENT.

Vinsent, вядучы праграмы «Цырк за дротам» на Радыё Свабода, не выступаў у Беларусі паўтара году, апошні раз — 9 траўня 2012 г. таксама у клюбе «Рэ:паблік».

Пасьля здымкаў фільму «Жыве Беларусь!» Вінсэнт (сапр.імя Зьміцер Папко) заявіў, што на яго пачалі ціснуць спэцслужбы і таму ён ня можа вярнуцца ў Беларусь. Аднак некалькі месяцаў таму сьпеваку зьнялі забарону на выезд. Вінсэнт прызнаецца, што прыяжджаў месяц таму, і пакуль ня меў праблемаў з уладамі:

«Я не зьбіраюся эміграваць, я буду жыць у Беларусі. Мая будучыня зьвязана з Радзімай, гэта дакладна».

Vinsent спадзяецца, што на канцэрт зьбярэцца шмат людзей:

«Восень — адкрыцьцё сэзону, менавіта восеньню адбываюцца найлепшыя канцэрты. Ад канцэрту чакайце шмат моцнай беларускай энэргетыкі. Плянуем сыграць новыя песьні. Я разьлічваю пабачыць шмат новай моладзі, менавіта новых людзей. Бо моладзь — будучыня краіны», — адзначыў Vinsent у інтэрвію Радыё Свабода.

Радыё Свабода падчас канцэрту разыграе кнігі зь «Бібліятэкі Свабоды».




Vinsent - Радыё Свабода

Your browser doesn’t support HTML5

Рэпэр Vinsent выконвае песьню "Радыё Свабода"