Дырэктаркай рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гатэль Мінск» прызначаная жонка зрынутага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева Назгуль Таламушава, паведамляе tut.by.
Пагутарыць з Назгуль Таламушавай не атрымалася.
«Усе пытаньні да кіраўніцтва спраў прэзыдэнта, нашай вышэйстаячай арганізацыі», — сказалі карэспандэнту Свабоды ў прыёмнай дырэктаркі.
РУП «Гатэль Мінск» — адзін з ключавых актываў у структуры Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта Беларусі.