У карпаратыўным блогу сацыяльнай сеткі Twitter зьявіўся зварот да карыстальнікаў з прапановай зьмяніць пароль. Зрабіць гэта можна тут.
Просьба не зьвязаная з узломам. У сацсетцы знайшлі толькі памылку, якая магла быць скарыстаная зламысьнікамі: паролі карыстальнікаў у адным унутраным файле захоўваліся незашыфраванымі. Сьцьвярджаецца, супрацоўнікі Twitter самі выявілі памылку, выдалілі незашыфраваныя паролі.
Акрамя зьмены паролю Twitter рэкамэндуе таксама ўключыць двухэтапную аўтэнтыфікацыю: дадатковую да паролю праверку праз SMS (нават гэта не гарантуе поўнай бясьпекі) або генэратар кодаў кшталту Google Authenticator.