Больш за 30 тысяч загінулых. Здымкі з Сырыі і Турэччыны пасьля землятрусу

Мэсут Ханджэр трымае за руку сваю памерлую 15-гадовую дачку Ірмак. Здымак зроблены 7 лютага.

У паўднёвых турэцкіх гарадах Кахраманмараш і Газіянтэп, эпіцэнтры землятрусу, жывуць каля трох мільёнаў чалавек.

 

Горад Антакія 7 лютага


 

Жанчына плача, гледзячы на разбурэньні ў горадзе Газіянтэп.

Паводле ацэнак уладаў Турэччыны, ад землятрусу агулам пацярпелі 13,5 мільёнаў чалавек

Горад Джандарыс, правінцыя Алепа ў Сырыі: мужчына сядзіць побач зь целамі загінулых сямейнікаў. Міністэрства аховы здароўя Сырыі заявіла, што колькасьць загінулых у раёнах, якія кантралююцца ўрадам Башара Асада, перавысіла 1200 чалавек; сама меней 1400 чалавек загінулі на паўночным захадзе краіны, які кантралюецца сырыйскай узброенай апазыцыяй.

 

У сырыйскім горадзе Афрын у дзіцячай бальніцы лечыцца дзяўчынка, якая нарадзілася пад абломкамі пяціпавярховага дому. Мясцовыя жыхары знайшлі яе, пачуўшы плач пад заваламі.

Ратавальнікі ў сырыйскім горадзе Ідліб разьбіраюць завалы і ўдзень, і ўначы

 

Ратавальнікі грэюцца каля вогнішча ў сырыйскім горадзе Джандарыс

 

Пошук тых, хто выжыў, у турэцкім горадзе Адана

Ратавальнікі з Даніі, якія прыбылі на дапамогу пацярпелым, 8 лютага дасталі з-пад завалаў жанчыну ў турэцкай правінцыі Хатай на поўдні краіны, дзе яны працягваюць сваю працу




 

Валянтэры смуткуюць па загінулых. Хатай, Турэччына, 8 лютага

Гэтая жанчына, на жаль, памерла, нягледзячы на тое, што яе дасталі з-пад завалаў жывой


 

Людзі, якія засталіся бяз даху над галавой, начуюць на вуліцы. Дыярбакыр, Турэччына, 8 лютага

Целы загінулых пасьля землятрусу ў турэцкім горадзе Кахраманмараш

Жанчына плача на выхадзе са спартовай арэны, дзе складзены целы ахвяр землятрусу. Кахраманмараш, Турэччына

Жыхары гораду Антакія падчас раздачы ежы і гуманітарнай дапамогі