Галоўны мэталюрг і некалькі работнікаў МТЗ затрыманыя за хабар, — Tut.by

Ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Tut.by, затрыманыя галоўны мэталюрг Менскага трактарнага заводу Андрэй Карась і некалькі яго супрацоўнікаў.

Паводле адной з крыніцаў, група працяглы час закупала «за пэўную ўзнагароду» ліцейныя матэрыялы, да якіх «часам узьнікалі пытаньні». Паводле другой крыніцы, справа зьвязаная з ранейшым затрыманьнем у Беларусі грамадзяніна Ўкраіны — кіраўніка акцыянэрнага таварыства «Завод уцяжарвальнікаў» (Данецкая вобласьць) Аляксандра Скібы. Крыніца сьцьвярджае, што «адны патрабавалі хабар, другія давалі».

Сьледчы камітэт, КДБ або іншыя сілавікі пра затрыманьні не паведамлялі.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім раней казаў, што Аляксандар Скіба быў арыштаваны ў Менску за хабар.

На МТЗ Tut.by паведамілі, што абавязкі Карася ад 21 лістапада выконвае іншы чалавек.