Затопленыя і зьнясіленыя. Як ратуюць хатніх жывёл у Херсоне. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Валянтэры нясуць выратаваных сабак. Жывёлам далі заспакаяльныя лекі, каб іх было лягчэй пераправіць. Херсон, 7 чэрвеня 2023.

 

Гэтым сабакам таксама ўкалолі заспакаяльныя, каб іх было лягчэй эвакуіраваць з зоны затапленьня. Валянтэры кажуць, што працуюць пад расейскімі абстрэламі і вымушаныя асьцерагацца змытых зь берагоў паводкай мін.

Мокрая котка павісла на газавай трубе, спрабуючы ўратавацца. 

Валянтэр ратуе сабаку з даху. Многія жыхары былі вымушаныя ў сьпешцы пакінуць свае дамы праз імклівы рост узроўню вады. На левым, акупаваным Расеяй беразе Дняпра, сытуацыя яшчэ горшая: па-першае, ён ніжэйшы за правы, і зона затапленьня там большая. Па-другое, эвакуацыі і працы валянтэраў перашкаджаюць расейскія войскі.

Валянтэр перапраўляе сабаку на лодцы, Херсон.

Рэакцыя жанчыны, калі валянтэры дастаюць яе ўратаваных хатніх жывёл з чоўна.

Выратаваных сабак, якія знаходзяцца пад дзеяньнем заспакаяльных, вымаюць з лодкі.

Валянтэрка супакойвае выратаванага сабаку.

Выратаваныя каты.

Украінскі валянтэр і ўратаваны ім сабака.

Валянтэр гладзіць сабаку ў выратавальным пункце.

Украінскія валянтэры працягваюць шукаць і ратаваць жывёл, якія трапілі ў страшэнную пастку пасьля разбурэньня Кахоўскай ГЭС на поўдні Херсонскай вобласьці. Сытуацыю ўскладняе тое, што рабіць гэта даводзіцца пад расейскімі абстрэламі.