У пятніцу, 5 сьнежня, на вашыя пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў сустаршыня стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Павал Севярынец зьяўляецца каардынатарам групы ў справе абраньня адзінага кандыдата ад дэмакратычнай апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары.
Ці можна сьцьвярджаць, што пасьля вядомых заяваў і дзеяньняў беларускіх апазыцыйных палітыкаў працэс абраньня адзінага кандыдата зайшоў у тупік?